Ліша́й 1 ’хвароба скуры’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ’лішайнік’ (ТСБМ, ТС). Укр. лиша́й ’хвароба скуры’, рус. лиша́й ’лішай’, цвяр., пск. ’гнойны струп на галаве’, польск. liszaj, liszal ’хвароба скуры’, liszajec, liszaje ’лішайнік’; н.-луж. lišaj, lišajca, lišawka, lišawica, в.-луж. lišej, lišawa, чэш. lišej, lišaj, ганацк. leší ’хвароба скуры’, славац. lišaj, lišäj ’тс’, ’мёртвая галава (насякомае)’; славен. lišȃj, серб.-харв. ли̏шај, lȉšalj, макед. лишај, балг. ли́шай, ли́шей ’лішайнік’, ’лішай’. Прасл. lišajь ’хвароба скуры, скурная высыпка, прышчынак’ > ’лішайнік’ (Слаўскі, 4, 489–490; у Скока (2, 308): ’лішайнік’ > ’скурная хвароба’, што здаецца менш верагодным) утворана ад прасл. lix‑ъ (гл. лі́ха) і суф. ‑ějь (Фасмер, 2, 506; БЕР, 2, 444–445). Махэк₂ (336) генетычна супастаўляе разглядаемую лексему са ст.-грэч. λειχήν ’лішай’ (< λείχω ’ліжу’), у якой, аднак, цяжка растлумачыць пераход xʼ < gh̯, і знаходзіць аснову яе ў мар.-славац., ганацк. liša ’агонь, полымя’ (параўн. літ. liepsnà ’полымя’ < і.-е. *leip‑siā — хвароба пачыналася пачырваненнем скуры. Аднак ён не адмаўляе і паходжання лексемы ад прасл. lix‑ъ.
Ліша́й 2 ’толькі’ (Федар. 1), рус. паўн. лиша, лишо, лише ’толькі, як толькі’ і семантычна блізкія рус. лишь, укр. лише, лиш ’толькі, усяго толькі’, ’як толькі’. Усх.-слав. Узыходзіць да формы параўнальнай ступені н. роду лише ад лихо < lixъ. Да ліха (гл.). Канчатковае ‑й з’яўляецца займеннікавай і прыслоўнай прасл. часціцай ‑i (‑jь), параўн. аналагічна серб.-харв. ondaj, tadaj, славен. tukaj, včeraj, польск. tutaj, dzisiaj, укр. тогдий, тудий, тутичкай (ESSJ SG, 1, 107, 314, 315).