шы́зы, ‑ая, ‑ае.
1. Цёмна-шэры з сіняватым адлівам; шэра-блакітны. Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў. На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў. Сонна пакружыўшы над шызым кустом вярбы на лузе,.. [вароны] таксама моўчкі разляцеліся ў розныя бакі. Ігнаценка. // З сіняватым адлівам (пра колер скуры). Чырвоны твар Пачулія стаў шызым. Самуйлёнак. Сашунчык ці «Казлянятка» — гэта Аляксандр Пятровіч Казлоў — франт перадпенсійнага ўзросту з шызым носам. Вірня. Першы ўкаціўся ў кабінет Гамбіцкі, нізкі, тоўсты, з галавой-шарам, бліскучым, аж шызым ад частага галення. Шамякін.
2. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Шызы голуб. Шызая чайка. Шызая плесень.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
экспазі́цыя, ‑і, ж.
1. Уступная частка літаратурнага твора, у якой апісваюцца абставіны, што папярэднічаюць пачатку дзеі, развіццю сюжэта. Экспазіцыя рамана. // Першы раздзел музычнага твора (санаты, фугі), дзе выкладаюцца асноўныя тэмы.
2. Размяшчэнне ў пэўнай сістэме якіх‑н. прадметаў, экспанатаў для агляду. Новая экспазіцыя выстаўкі. Экспазіцыя спектакля. // Самі прадметы, часткі, размешчаныя ў пэўным парадку, у пэўнай сістэме, а таксама месца, дзе яны размешчаны. Пашырыць экспазіцыю музея. □ Домік [Э. Ажэшка] ў Гродне цудам ацалеў у час вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі».
3. Спец. Колькасць асвятлення, якую атрымлівае святлоадчувальны матэрыял у час фатаграфавання. // Час, на працягу якога аб’ектыў фотаапарата застаецца адкрытым. Кароткая экспазіцыя. Час экспазіцыі.
[Лац. expositio — выкладанне, наказ.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Вясе́лік 1, палес. вэсэ́лык ’журавель, Grus grus L.’ (Дразд.), укр. веселик ’тс’ — табуістычная «назва жураўля, якую трэба ўжываць тады, калі жураўлі прылятаюць, вясною, каб не журыцца цэлы год» (Грынчанка, 1, 141). Магчыма, гэта проціпастаўленне народнай этымалогіі лексемы вясна, якая звязваецца з лексемай вясёлы, у прыватнасці з яе значэннямі ’здаровы, радасны, ясны, каляровы, сонечны, асветлены, з буйной расліннасцю, які радуе багаццем, буйнасцю і г. д.’ Тое ж адносна наступных слоў: вяселік 2, вяселік 3. Сюды ж высё́лык ’эўфемістычная назва жураўля, заўважанага першы раз у гэтым годзе’ (Клім.).
Вясе́лік 2 ’смаржок, Gyromitra (Helvella) esculenta’ (Янк. I); ’красавіковы грыб смаржок’ (КТС, К. Цвірка). Відавочна, да вясна (гл.) *вясеннік > вяселік. Магчыма, аднак, што назва была матывавана знешняй незвычайнасцю; параўн. весялуха 5 і ўкр. весе́лка воню́ча ’грыб Phallus impudicus’. Аднак славац. veseliarky ’Armillariella mellea, асенні апенак’.
*Вясе́лік 3, вэсэлык ’вясёлка’ (іван., ДАБМ). Утворана ад veselъ і суф. ‑ikъ. Названа, паводле шматкаляровасці, якая весяліць, радуе вока чалавека. Параўн., аднак, вясёлка 1, весялу́ха 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ноў 1 ’маладзік’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Машыннага (Atlas, 1, к. 5), вынік экспансіі з захаду ўтварэнняў з ’новы’ (пра месяц) на тэрыторыю з матывацыяй ’малады’, параўн. польск. now, nowy miesiąc, księżyc na nowiu, чэш. лоі/ (mesie), mesie na nove, ням. Neumond, англ. new moon, франц. nouvelle tune, лац. luna nova і пад. Рус. месяц на нови (Даль, без указ, месца) і зафіксаванае ў слоўніку Жэляхоўскага ўкр. нів знаходзяцца на перыферыі гэтай інавацыі, аднак параўн. рус. арх. нова ’маладзік’ (СРНГ). Па паходжанню кароткі прыметнік (*пооъ < *пооъ mesęcb) або адпрыметнікавы назоўнік (*novb), гл. новы.
◎ Ноў 2, (новь) ’час з’яўлення новага хлеба, новы хлеб’ (Нас.), от нова до нова ’круглы год, ад старога да новага ўраджаю’ (ТС), рус. новь ’новы ўраджай; нешта новае, якое толькі што з’явілася’. Да новы (*пооъ), параўн. навіна ’новы ўраджай, першы ўраджай’.
◎ Ноў 3 ’новаўзаранае поле, цаліна’ (Яшк.), сюды ж коўка ’тс’ (Бяльк.), рус. новь ’тс’. Да новы ’новаўзараны’, параўн. навіни ’новаўзаранае поле’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рэзь 1 ’дробна нарэзаная салома на корм’ (Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Мат. Гом., Нас., Шатал., Юрч., Сл. ПЗБ, Нар. лекс.); сюды ж рэзь ’дызентэрыя’ (ЛА, 3), ’боль у жываце’ (Байк. і Некр., Нас.), ’рэзкі боль’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’аперацыя’ (Жд. 1). Укр. різь ’рэзь’, рус. резь, польск. rzeź ’забой скаціны’. Прасл. *rězь < *rězati. Гл. рэзаць.
Рэзь 2 ’сетка з вялікімі вочкамі’ (мін., ЛА, 1), ’сетка з тоўстых вяровачак’ (гом., ЛА, 1). Падобна на тое, што аднолькавая форма, зафіксаваная ў двух рэгіёнах, мае адрознае паходжанне. Лексема з першым значэннем суседзіць з формай рэ́жа ’тс’ (гл. рэжа 1), якая ад рэ́дкі, можна дапусціць, што і рэзь першапачаткова фігуравала як рэдзь < рэдкі (гл.). Але пад уплывам пераасэнсавання кораня рэж‑ як ад рэжу < рэзаць, адбылася і замена рэдзь > рэзь. Другое значэнне дазваляе меркаваць, што форма рэзь не ад рэзаць, як можа падацца на першы погляд, а ад рэзгіны (гл.) шляхам адаптыўных зменаў, параўн. яшчэ формы гэтага слова рэ́зкі (Шатал.), рэ́зіні, рэ́звы (ДАБМ, камент., 826). Гл. яшчэ наступнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бо́кам, прысл.
1. Плячом уперад, павярнуўшыся напалавіну. Айцец Амброзіо сядзеў у сваім маленькім кабінеціку ля пісьмовага стала, бокам да дзвярэй. Маўр. Гаспадыня.. бокам усунулася ў пакой. Бядуля.
2. Разм. Не прама, крыва. Ды граблі-пальцы, як чужыя.. Пяро трымаюць бокам, крыва І водзяць ручку баязліва. Колас.
3. Разм. Кружным шляхам, у абход. І тады зрабілася ясна — хмара пройдзе бокам. Карпаў. // перан. Не непасрэдна, праз пабочных асоб. [Андрэй] бокам дачуўся, што бацька жыве, як і раней. Галавач. — Праўда, і грошы не малыя: тысяч з восем набярэцца, — паведамляе першы, спадзеючыся хоць бокам дазнацца, як паставіцца да такой сумы галоўбух. Скрыган.
•••
То бокам то скокам — як выпадзе, як давядзецца, пераадольваючы цяжкасці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
маты́ў, ‑тыву, м.
1. Прычына, падстава для якога‑н. дзеяння. Матывы асабістага парадку хілілі .. [Аўгіню] у процілеглы Васілю бок. Колас.
2. Прасцейшая рытмічная адзінка мелодыі, адна з састаўных частак мелодыі. // Мелодыя, напеў. Зіна падабрала матыў, і дзяўчаты пачалі спяваць песню. Жычка. Матыў падхоплівае дружны дзявочы хор, і песня льецца над прырэчнымі прасторамі, залітымі сонцам. Дуброўскі.
3. Прасцейшая састаўная частка сюжэта; тэма ў творах мастацтва. У .. вершах [Я. Купалы] было многа сумных і нярадасных матываў, бо сумная і нярадасная была і рэчаіснасць, з якой ён чэрпаў тэмы сваіх твораў. Шкраба. [Бацька] угледзеў малюнак над ложкам — першы жоўты кляновы ліст падае з дрэва — і падумаў, што ў малюнках пераважаюць асеннія матывы. Шамякін.
[Фр. motif.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем. Дадзіёмаў. // Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. // Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем. Каршукоў.
2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход. Шахавец.
3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае. Кандрусевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пракла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. праклаў, ‑клала; заг. пракладзі; зак., што.
1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку. Навуменка. Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол. Пташнікаў. // перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях. Машара.
2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.
•••
Грудзьмі пракласці (пралажыць) сабе дарогу — барацьбой, пораадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго‑н.
Пракласці (пралажыць) дарогу — стварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спас 1, ‑у, м.
У выразе: спасу няма — тое, што і ратунку няма (гл. няма). Я ўпаў. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць.. Бачу, няма спасу, пабег, а яны за мною. Сяргейчык.
спас 2, ‑а, м.
Разм.
1. Збавіцель; адна з назваў Хрыста. // Абраз з вобразам Хрыста. Памаліўся [Клопікаў] перад пазелянелым спасам — госпадзі, блаславі на новую жытку! — і .. патупаў цераз вуліцу. Лынькоў. // Царква ў імя Хрыста-збавіцеля. Спас Нярэдзіцкі.
2. Назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят. Спас першы — мядовы; другі — яблычны; трэці — палатняны. □ [Нікіпар] любіць святкаваць. Таму не абміне ні дзяды, ні коляды, ні радаўніцу, ні спас. Сіпакоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)