адсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

1. Аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і пад.). Цётка Хіма, набраўшы ў жменьку з карца вады, абгладжвала кожны бохан, мо для таго, каб блішчала скарынка, а мо каб ён не адсеў, і накрыла доўгім вышываным ручніком. Сабаленка. // Распасціся на тварожыстую масу і сыроватку; адкіпець (пра малако). Прывезла [старая] малако і парыць пачала. Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан.

2. Здаць назад. Тады [Ратушняк] узяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглоблях: не пайшоў. Пташнікаў.

3. перан. Разм. Адлегчы, спасці. Ганна Кухарава знарок мігнула Зосі і паклікала пайсці на двор «паглядзець, ці мароз адсеў». Крапіва. І ўсе згрызоты нейк адселі, І ўсе тут зноў павесялелі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які слухаецца каго‑н.; пакорны. Марцінава жонка Анэта была ціхая, паслухмяная жанчына. Бывала, нідзе не пачуеш яе голасу, ні дома, ні на вуліцы. Чарнышэвіч. Пятрок самы паслухмяны ў брыгадзе работнік. Ракітны. А разумны, паслухмяны конь сам і дарогу выбіраў, сам, без падгону, дзе трушком бег, дзе клыпаў памалу. Хомчанка. // Які лёгка падпарадкоўваецца жаданню, волі каго‑н. Не вельмі паслухмяныя пальцы пані Генавефы самаахвярна гоцалі па клавішах. Брыль. І мая паслухмяная настрою памяць адразу ж замест новага дасціпнага паркану ставіць стары частакол. Васілевіч. // перан. Які лёгка прыводзіцца ў дзеянне, лёгка паддаецца апрацоўцы; падатлівы. Майстар пачаў тлумачыць, што трэба рабіць, каб станок быў паслухмяны. Шахавец. А скора паслухмяныя машыны святло сваё адсюль дадуць акрузе. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., што.

1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што‑н. лёгкае. Раздзьмуць попел. // Разм. Разнесці, разагнаць у бакі (пра вецер). Плывуць аблокаў круглых крыгі па небе, нібы па вадзе, а ён [вецер] раздзьмуў і п’е адлігу — цячэ блакіт па барадзе. Летка.

2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць. [Ева] паклала на патэльню здору, Раздзьмула жар — пячы бліны. Гаўрусёў. / у перан. ужыв. Газеткі казённага кірунку, знаходзячыся на ўтрыманні казны, стараліся раздзьмуць патрыятызм і пасеяць нянавісць да японцаў. Колас.

3. Напоўніць паветрам; надзьмуць. Конь выцягнуўся на дарогу ды стаў раптам. Натапырыў вушы, раздзьмуў ноздры. Чорны. Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле. Навуменка.

•••

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой‑н. справы, учынка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. хроп, храпла, ‑ло; незак.

1. Утвараць храп ​1 (у 1 знач.). [Сцёпка:] Усе мае таварышы заснулі і моцна храпуць. Мне таксама хочацца спаць. Колас. Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў, нават пачаў храпці. Чорны. // Разм. Моцна спаць, пераважна з храпам. Моцна стукнуўшы дзвярыма, .. [Кірыл], не распранаючыся, валіўся на ложак і амаль да паўдня хроп. Кавалёў.

2. Утвараць храп ​1 (у 2 знач.). Конь хроп, з-пад яго капытоў выляталі камякі снегу. Бураўкін. Коні ашалела храплі і кідаліся на вароты. Сабаленка. Храпуць, іржуць коні, раз-пораз ускідваецца лаянка, гатова загарэцца бойка. Мележ. // Утвараць сіплыя гукі (аб прадметах). У зубах храпла і свістала маленькая счарнелая люлечка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́шак ’мышасты конь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, паланізм. Параўн. польск. myszak ’назва вала’. Бел. лексема названа паводле шэрага колеру каня.

Мыша́к 1 ’плотавы гарошак, Vida sepium L.’ (маг., Кіс.), ветк. ’мышыны гарошак, Vida cracca L.’ (Мат. Гом.), віц. мыш’як ’гарошак, што расце ў жыце’ (Бел. хр. дыял.). У выніку намінацыі з мышыны гарошак, параўн. паст. мышыны гарошак ’тс’ (Сл. ПЗБ), міёр. мышынъи гарошък ’тс’ (Жыв. сл., Бяльк.). Да мыш (гл.). У выніку кантамінацыі назваў мышыны гарошак і ляд ’тс’ утварылася бяроз. мышы ляд ’тс’ (Нар. лекс.). Ляд узыходзіць да ляда, параўн. рус. лядвенец, лядник, польск. lędźwiec, славац. ľadnlk, Vadnica < прасл. lędbribcb.

Мыша́к 2 ’неядомы грыб’ (мсцісл., З нар. сл.; касцюк., Жыв. сл.); мышам, мышшакі, мышичча — агульная назва неядомых грыбоў (Юрч., Анік., Нас., Бяльк.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння мышыны(я) грыб(ы) ’тс’ (кругл., Жыв. сл.; бялын., Нар. сл.). Параўн. таксама мышшак, мышам ’мышыныя фекаліі’ (Нас., Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дкі в разн. знач. гла́дкий; (о поверхности земли, почвы — ещё) ро́вный; (откормленный — ещё) упи́танный; по́лный, жи́рный, ту́чный;

г. ка́мень — гла́дкий ка́мень;

г. лоб — гла́дкий лоб;

~кая сцяна́ — гла́дкая (ро́вная) стена́;

~кая прычо́ска — гла́дкая причёска;

г. стыль — гла́дкий слог;

~кія шчо́кі — гла́дкие щёки;

г. пан — по́лный (жи́рный, ту́чный) господи́н;

г. конь — упи́танная ло́шадь;

◊ ~кай даро́гі — ска́тертью доро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́лік 1 ’след зайца’ (Інстр. II). Да малы́ (гл.): заяц малымі крокамі ідзе на жыроўку, а адтуль на новае лежбішча. Параўн. рус. паўн.-усх. малик ’лыжня на снезе’ — ’малы след’ у адрозненне ад вялікага — са́нный след (Фасмер, 2, 563).

Ма́лік 2 ’малады заяц’ (гом., Мат. Гом.). Да малы́ (гл.): малады заяц (да 1 года ўзростам), значна меншы за старога. Аналагічна ўтвораны чэш. malík ’мезенец’, ст.-польск. malik (XV ст.), ст.-славян. mȁlič ’гном, нячысцік’, ’д’ябал’, malík ’рэха’. Не выключана сувязь зайца з міфалогіяй ці старажытнымі вераваннямі (параўн. Брукнер, 319).

Малі́к ’патыліца’ (Нас., Растарг.), паўд.-усх. ма́лік (КЭС), чачэр. ’карак у свінні’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). З укр. мали́к ’тс’, ’гарбун’, якое з гамали́к ’карак’ < тур. hamallık ’прафесія насільшчыка’ < hamal ’насільшчык’ > араб. ḥammāl ’тс’ (ЕСУМ, 1, 464). Сюды ж і польск. malik ’хвароба коней і валоў: падскурныя гузы на шыі і лбе’, koń malikowaty ’конь з праваленым, увагнутым хрыбетным’; ’нешчаслівы, фатальны’ (Варш. сл., 2, 858).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́жы ’чырвона-жоўты’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’чырвона-чорны’ (воран., віл., шальч., астрав., свісл., Сл. ПЗБ), ’руды’ (ЛА, 4; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), худы (пра мяса) (ст.-дар., Нар. сл.), ’з праслойкамі мяса (пра сала)’ (ст.-дар., чэрв., Сл. ПЗБ), ’рыжы, светла-карычневы’, ’з рабаціннем на твары’ (ТС), ’чырвонашчокі’ (ПСл), ры́жае, рыжо́віна ’нятлустае мяса’ (ЛА, 4), рыжо́віны ’сала з праслойкамі’ (ст.-дар., ЛА, 4), рус. рыжий, укр. ри́жий, польск. rydzy ’рыжы’, славац. rýdzi ’чысты’, ’дабротны’, чэш. ryzí ’рыжаваты’, в.-луж., н.-луж. ryzy ’рыжы’, славен. rȋdž ’буры’, серб.-харв. rȋđ ’рыжы’, балг. ридж ’жоўта-чырвоны’, ст.-слав. рыждь. Прасл. *rydjь (корань *ryd‑: *rъd‑: *rud‑). І.‑е. корань *reudh ’чырвоны’, ’руды’ (Покарны, 1, 872–873). Звязана з руда́, рдзець, іржа, параўн. літ. rudìs ’іржа’, жам. rudéti ’ржавець’, літ. rudýnas, rudijà ’балота з іржавай, жалезістай вадой’, rùdis ’руды конь’ (Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471; Махэк₂, 528; Скок, 3, 138–139; БЕР, 6, 252; Чарных, 2, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы. Кулакоўскі. // Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі... Маўзон. — Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці! Савіцкі.

2. што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.

3. (у спалучэнні са словамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць. Чорны.

4. што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.

•••

Дажыць да сівых валасоў — дажыць да старасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)