дво́е, дваі́х, дваі́м, дваі́мі, ліч. зб.

Два.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Засталося д. сірот;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.;

в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Бегае д. парасят.

Д. дзяцей;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. саней.

Д. нажніц.

Д. акуляраў.

Д. штаноў.

Д. сутак;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. ботаў.

Д. рукавіц.

Абуць д. панчох;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.

На сваіх дваіх (разм., жарт.) — пехатой.

За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

Чатыры п. два будзе шэсць.

3. перан. Дадатны бок, перавага.

Узважыць усе плюсы і мінусы.

4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.

5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).

Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарба́ты ’гарбаты’. Рус. горба́тый, укр. горба́тий, польск. garbaty, чэш. hrbatý, балг. гърба́т, серб.-харв. грба̀т і г. д. Прасл. *gъrbatъ (*gъrbatъjь) ’гарбаты’. Прасл. утварэнне суфіксам ‑аtъ ад *gъrbъ ’горб’. Падрабязны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 198–199. Прасл. характар мае і бел. дыял. гарба́ч ’гарбаты’ (Бяльк.: гырба́ч); параўн. рус. дыял. горба́ч, укр. дыял. горба́ч (два гэтыя словы з некалькі іншай семантыкай), чэш. hrbáč, славен. grbač і г. д. (прасл. *gъrbačь; гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 198: пад *gъrbačь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазоўка1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).

Лазоўка2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.

Лазоўка3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.

Лазоўка4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́рка. Рус. би́рка, укр. би́рка ’тс’. Этымалогія слова не вельмі ясная. Выводзяць з ст.-рус. биръ ’подаць, налог’ (Праабражэнскі, 1, 26; Бернекер, 57). Іншыя думаюць пра запазычанне з дац., нарв. birk ’бяроза’ (Зяленін, ZfslPh, 2, 207 і інш.). Корш (AfslPh, 9, 491) і Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 1, 15) лічылі запазычаннем з цюрк. bir ’адзін’ і ikiдва’. Параўн. ст.-бел. бирка ’бірка, жэрабя’ (XVII ст.), якое Булыка (Запазыч.) выводзіць з ст.-польск. birka. Сюды адносіцца і бірка ’палачка, ужытак замест гузіка’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

погна́ться пагна́цца;

за двумя́ за́йцами пого́нишься, ни одного́ не пойма́ешь посл. хто зашма́т жада́е, той нічо́га не ма́е; за сем рабо́т бярэ́цца, а ні адна́ не ўдае́цца; хто два за́йцы го́ніць, ніво́днага не здаго́ніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяско́нны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка. // Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў паншчыны пяць дзён на тыдзень — тры дні з канём і два без каня. У бясконныя дні мужыка магла замяніць жонка ці хто іншы з сям’і. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засапці́ся, ‑пуся, ‑пешся, ‑пецца; ‑пёмся, ‑пяцеся; пр. засопся, ‑саплася, ‑лося; зак.

Разм. Пачаць цяжка і шумна дыхаць (ад скорай хады, цяжкай хваробы і пад.). Дзед Мікіта толькі што вярнуўся з рыбы. Відаць, ён спяшаўся.., бо моцна засопся. Колас. Алесь прывалок два вялізныя кашы бульбы, засопся, пачаў дзьмухаць на расчырванелыя рукі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)