павысма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Высмаліць усё, многае або што‑н. у многіх месцах. — Што ты нарабіў? — адчытвала Аліса Мікалаеўна Шурку. — Ты ж вочы мог павысмальваць. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Наморшчыць твар; зморшчыцца. Дзям’ян міжволі наморшчыўся, на лбе выступіў пот. Лупсякоў.

2. Пакрыцца маршчынамі. Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаўме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення. Варывончык глядзеў на жонку з недаўменным здзіўленнем. Кулакоўскі. Меншы [хлапчук], год чатырох, пазіраючы недаўменнымі вачанятамі ка маці, пачынаў церці кулачкамі вочы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́насць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н. Браты .. Ліскоўскія гаварылі многа, з вялікай перакананасцю, гаварылі так, як бы толькі ў іх адчынены вочы на ўсе праявы жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патанчэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў тонкім, танчэйшым. [Чэрві], ружовыя і патанчэлыя, выцягваюцца ў струны. Крапіва. Патанчэлая .. шыя [Шысцера] раз-пораз выцягвалася з каўняра, а заклапочаныя вочы некага вышуквалі ў зале. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Упасці — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Падняўся і Тарасюк. Вочы яго паўпадалі, твар нейкі зямлісты, шэры, ні крывінкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пахудзеў. Прыязджаў [бацька] дадому то вясёлы, калі ўдавалася добра зарабіць, а іншы раз сярдзіты, крыклівы, няголены, пахудзелы, толькі вочы нядобра блішчалі з-пад насупленых броваў. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узды́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прасякнуты ўздымам. Грамадою валодаў бойкі, уздымны настрой. Гартны. Вочы бліснулі ўздымнай радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. [Зося] устрапянулася ад прыліву новага ўздымнага і моцнага пачуцця. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліць ’тужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)