змыць сов., в разн. знач. смыть; (удалить стиркой — ещё) состира́ть;

з. пля́мы з суке́нкі — смыть (состира́ть) пя́тна с пла́тья;

вада́ змы́ла бярве́нне — вода́ смы́ла брёвна;

з. га́ньбу — смыть позо́р;

як вадо́й змы́ла — как водо́й смы́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мора, мо́рэ ’частка акіяна, вялікая прастора вады’, ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Бес., ТС), стол. ’заліты вадою луг’ (Нар. лекс.). Укр. море, рус. море ’мора’, ’возера’, польск. morze, н.-, в.-луж. mor jo, чэш. moře, славац. more, славен. morjȇ, серб.-харв. мо̏рје, макед. море, балг. море́, ст.-слав. море. Прасл. morje ’мора’. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãrios, mãrės ’Куршскі заліў’, жамайцк. ’мора’, ’Балтыйскае мора’, ст.-прус. mary, лат. mare, mara ’заліў’, гоц. marei ’мора’, ірл. muir, лац. mare ’тс’, з іншай ступенню чаргавання: ст.-в.-ням. muor ’лужына, балота’, ст.-фрыз. mâr ’роў, ставок’, англ. marsh, новав.-ням. Marsch ’забалочаная нізіна’, хецк. ma(r)‑ marra ’балота’ (Фасмер, 2, 654–655 з л-рай). І.‑е. *mari ’мора, стаячая вада’, якое на слав. глебе пашырылася суфіксам ‑o‑, як ezero, pleso (Махэк₂, 374). Шпэхт (Dekl., 119) выводзіць і.-е. праформу *mor‑(u)‑ ’цёмны колер’, параўн. ст.-грэч. μόρυχοσ ’брудны, цемнаваты, змрочны’, каўказск. mere, merede, mereviвада, глыбіня, возера’, манг. mörö ’вялікая рака’ (Скок, 2, 456; Бязлай, 2, 195; Гамкрэлідзэ–Іваноў, 672–3, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыго́ўка ’луг для мыцця бялізны’ (Шат.). Відаць, да луг3 (з пераходам у > ы), аднак, беручы пад увагу балг., банацк. ли́га ’адцэджаная вада з хатняга мыла’, можна дапусціць сувязь бел. лексемы таксама і з польск. варш. ligać się ’слізгацца’, серб.-харв. ligùrati ’ездзіць на санках’, макед. лизга се ’коўзацца’, лизгач ’канькабежац’, лига і балг. лига ’сліна’, ’слізь’, якія да прасл. liga < і.-е. *(s)lei‑g‑ ’слізкі, ліпкі’ (БЕР, 3, 392–393; Слаўскі, 4, 250; Бязлай, 2, 139–140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паводка ’часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), па́вадкі (Нас., Гарэц., Грыг., Бяльк., Касп.), павы́дкі (Нар. сл.), паво́ддзе ’тс’ (Сцяшк., Сл.; Нар. лекс., шчуч.). Ад по- і вада з розным суфіксальным афармленнем. Аналагічна ў іншых славян: рус. по́водь, па́водок, польск. powodź, чэш. povodeň, серб.-харв. по̏водањ ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 294; Брукнер, 628; Махэк₂, 477). Сюды ж і па́вылка ’паводка, верхаводка’ (Бяльк.), дзе д > л у выніку нерэгулярных фанетычных змяненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́ва, пі́ва ’напітак з ячменнага соладу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан.), пі́во ’пойла для свіней: вада з дадаткам мукі’ (драг., Нар. лекс.). Укр. пи́во ’піва’, рус. пиво ’піва’, ’пітво, напой’, ’пойла’, польск. piwo, н.- і в.-луж. piwo, чэш., славац. pivo, славен. pívo, серб.-харв. пи̑во, макед., балг. пиво, ц.-слав. пиво. Прасл. *pivo. Да *piti > піць (гл.) і суф. ‑v‑o, які ўтварае назвы прадметаў як вынік дзеяння. Параўн. фрак. πίνο, πίνον (Фасмер, 3, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́гкий в разн. знач. мя́ккі;

мя́гкий материа́л мя́ккі матэрыя́л;

мя́гкий свет мя́ккае святло́;

мя́гкий го́лос мя́ккі го́лас;

мя́гкие движе́ния мя́ккія ру́хі;

мя́гкая вода́ мя́ккая вада́;

мя́гкий хара́ктер мя́ккі хара́ктар;

мя́гкие согла́сные лингв. мя́ккія зы́чныя;

мя́гкий знак мя́ккі знак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́тны

1. в разн. знач. му́тный;

~ная вада́ — му́тная вода́;

~ныя во́чы — му́тные глаза́;

~нае не́ба — му́тное не́бо;

2. (непрозрачный — о жидкостях) му́тный, помутнённый; замутнённый;

лаві́ць ры́бу ў ~най вадзе́погов. лови́ть ры́бу в му́тной воде́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струме́нь м.

1. струя́ ж., пото́к;

~нямі сцяка́е вада́ — стру́ями (пото́ками) стека́ет вода́;

паве́траны с. — возду́шная струя́;

2. перен. струя́ ж.;

улі́ць све́жы с. у рабо́ту — влить све́жую струю́ в рабо́ту;

бабро́вы с.фарм. бобро́вая струя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

святы́, -а́я, -о́е.

1. Надзелены боскай сілай, вышэйшай дасканаласцю і чыстатой.

Святая Тройца.

Святая вада.

2. у знач. наз. святы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м., свята́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. У хрысціян: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых.

Абразы са святымі.

3. перан. Бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах, высокамаральны.

Не такі ён с., як здаецца (не такі бязгрэшны).

4. Прасякнуты высокімі пачуццямі, узвышаны, чысты, высакародны (высок.).

Святая любоў да Радзімы.

5. Сапраўдны, запаветны, выключны па сваёй важнасці, велічны.

С. абавязак дзяцей — паважаць бацькоў.

Святая святых (высок.) — пра нешта самае дарагое, велічнае.

|| наз. свя́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́ккі, -ая, -ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

М. хлеб.

М. абутак.

Мяккія валасы.

Мяккія рукі.

2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.

М. голас.

Мяккае святло.

3. Плаўны, павольны.

Мяккія рухі.

4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

М. характар.

М. чалавек.

5. Нястрогі, паблажлівы.

М. прыгавор.

6. Цёплы, несуровы.

М. клімат.

Мяккая зіма.

7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

Мяккая вада.

8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

М. вагон.

9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.

Мяккі знак — назва літары «ь».

|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. мя́ккасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)