Рэліквія ’прадмет рэлігійнага пакланення’ (ТСБМ). Ст.-бел. реликвия ’мошчы святых’ < ст.-польск. relikvija < лац. reliquiae ’рэшткі; парэшткі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэспе́кт ’пашана, павага’ (ТСБМ). Ст.-бел. респектъ ’павага’ < ст.-польск. respekt ’тс’ < лац. respectus ’павага; пункт погляду’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́счыцца, тро́шчыцца ‘гараваць, тужыць’ (воран., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. тросчитися, трощитися ‘клапаціцца’ (ГСБМ). З польск. troszczyć się ‘тс’. Гл. троскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаро́пны ’брыдкі’ (гродз., Жыв. НС). Іншае значэнне ’страшны’ Даніловіч (Бел. дыял. фраз., 200–201) выводзіць з таро́пна ’страшна’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілётка ’жаночая шапачка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. pilotka — першапачаткова ’шлем у лётчыкаў’; якое адпавядае бел. піло́тка (< рус. пилотка ад пилот ’лётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Менса ’мяса’ (мін., Шн.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. менсо ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mięso ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міцюк, ст.-бел. митюкъ ’гунька з лямцу’, рус. дан., кубан. митю́к ’лямцавая падкладка’. З асм.-тур. müttekiā ’падушка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́збыт ’празмерна, надзвычайна’ (Нас.), ст.-бел. назбытъ ’занадта’ (1518 г.). З польск. nazbyt ’тс’ (Жураўскі, 1961, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел. лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямі́на ’бераст’ (лях., Сл. ПЗБ), брасл. лямовы ’ільмовы’ (там жа). Да ільма́ (гл.). Суфікс ‑іна са значэннем адзінкавасці (Бел. гр.₂, 1, 247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)