◎ Латато́ніць, лътатошць ’гаварыць хутка, гучна’, лътатон ’балбатун, які лапоча без перастанку’ (міёр., Нар. лекс., З нар. сл.). Гукапераймальнае. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latataila ’балбатня’. Параўн. лададзёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Множнік ’лік, на які множыцца іншы лік’ (ТСБМ). З польск. mnożnik ’тс’, запазычанага ў 20‑я гады, а не калька з рус. множитель ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Навяшча́ты, навышчитый: навышчатый койіэлік ’кашэль з накрыўкай, які падвешваўся за спіной’ (палес., З нар. сл.). Ад навёсіць ’павесіць, падвесіць’, параўн. «згорнутую» назву такога кашаля — на́выска (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падзві́жнік ’чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет; самаадданы працаўнік’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. подви́жник ’тс’ (Крук., Уплыў, 39). Параўн. подзвіг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадра́за ’крыўлянне, карыкатура’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (< і.-е. *‑ā), які надае назоўніку значэнне абстрактнасці (Слаўскі, SP, 1, 59–60). Да пера- і дражні́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́пур ’крывасмок’ (Шн. 2), рус. смал. попуря ’мярцвяк, які з’яўляецца да жывых і мучыць іх’ (Шн. 2). Няясна. Фанетыка не дазваляе звязаць з вупыр, ву́пар ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпла́нак ’дадатак да прысядзібнага ўчастка, які размешчаны воддаль’ (Ян.). Укр. плано́к ’участак зямлі ў шэсць дзесяцін’. Да план ’сядзіба, участак’. Параўн. рус. планировать ’межаваць зямлю па плану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́вала ’крыкуха’ (Ян.). Балг. ревла ’тс’. Ад раўці (гл.) + суфікс ‑ал‑а, які характарызуе асобу па інтэнсіўнай знешняй прыкмеце з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)