Лачу́га ’хаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус. лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат. alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг. alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́дво-ніле́дво ’з вялікай цяжкасцю’, ’нарэшце-такі’ (шчуч., Нар. лекс.), калінк. ледзьві‑неледзьві ’ледзь-ледзь’ (З нар. сл.), маг. ледва‑няледва (КЭС), укр. ледві(о)‑не‑ледві(о), рус. арх. едва не едва ’тс’. Па форме суадносяцца з літ. vosnevōs ’ледзь-ледзь, з цяжкасцю’ (літ. vös ’ледзь’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лежая́ ’кароткая вяроўка з пятлёй, пры дапамозе якой бортнік падымаецца на дрэва’ (Мат.). Рус. лежея, польск. leżeja ’тс’ (Варш. сл., Віл. сл.). Аддзеяслоўнае рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам ‑ая (C-Č/α), як чайхан ’ваўначоска’ (Сцяцко, Афікс. наз., 36–37). Да лезці (гл.). Слаўскі (4, 194) — да ležati (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурмі́стр (гіст.). Рус. бурми́стр, укр. бурмис́тер. У значэнні ’стараста’ запазычанне з польск. burmistrz, burgmistrz (< ням. Burgmister, Bürgermetster, гл. Брукнер, 50). Фасмер, 1, 246. У значэнні ’бургамістр’, магчыма, непасрэдна з с.-в.-ням. burmēster; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 246. Параўн. бургамі́стр. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бусава́ць ’п’янстваваць, дэбашырыць’, буса́ць ’бурна весяліцца, п’янстваваць’ (Бяльк., Нас.). Сюды ж і буса́йла ’дзёрзкі гарэза; гуляка’ (Гарэц., Нас.). Рус. бу́са́ть ’піць, п’янстваваць’, бусо́й, бу́сый ’п’яны’; слова з мовы афеней (СРНГ, 3, 301). Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням. būsen ’тс’, с.-в.-ням. bûsen. Фасмер, 1, 251.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буслік ’сто грамаў гарэлкі’ (Інстр. III). Няясна. Можа, ёсць сувязь з бусава́ць, буса́ць ’п’янстваваць’ (гл.). Параўн. яшчэ рус. бусла́й ’чалавек, які любіць пагуляць, павесяліцца, гуляка’ (гэта, аднак, можа быць і іншага паходжання, гл. Фасмер, 1, 251). Не выключаецца і сувязь з бу́сел, але якая тут матывацыя?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́ржа 1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
Бі́ржа 2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзі́ла 1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Да вадзіць 1. Словаўтваральная паралель тачыла.
Вадзі́ла 2 ’павадок у каня’ (Дзмітр.). Да вадзіць. Параўн., аднак, рус. удила ’тс’.
Вадзі́ла 3 ’прылада гнуць палазы’ (Бяльк.). Да вадзіць. Параўн. укр. водило ’доўгая жэрдка, варочаючы якой згінаюць калёсны вобад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)