Вадзі́ла 1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Да вадзіць 1. Словаўтваральная паралель тачыла.

Вадзі́ла 2 ’павадок у каня’ (Дзмітр.). Да вадзіць. Параўн., аднак, рус. удила ’тс’.

Вадзі́ла 3 ’прылада гнуць палазы’ (Бяльк.). Да вадзіць. Параўн. укр. водило ’доўгая жэрдка, варочаючы якой згінаюць калёсны вобад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)