Дакла́дны ’дакладны’ (БРС). Укр. докла́дний ’тс’. Запазычанне з польск. dokładny ’тс’. Параўн. дакла́днасць, дакла́дна. Польск. слова з такім значэннем вядома ў помніках з XVIII ст. і звязана з дзеясловам dokładać (się), dokład. Слаўскі (1, 154) прыводзіць як паралель ст.-польск. dołożny ’дакладны’ (< dołożyć) і рус. приле́жный (< прилега́ть).

Дакладны́ (БРС): дакладна́я запіска < рус. докладна́я записка (а гэтыя словы да докла́д > бел. дакла́д). Адносна рус. докладна́я (уласна дакладная записка) падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 157. Ужо ў сярэдзіне XV ст. ужывалася слова докладная («а докладную писал чернец Иринарх…»), якое ўзнікла на базе словазлучэння докладная грамота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплаві́тна ’багата’, у выразе сытна і аплавітна (КТС). Польск. obfity < ст.-польск. opłwity ’багаты, шчодры’. Параўн. серб.-харв. о̀плавити ’заліць, затапіць, навадніць’. Пэўна, ад значэння такога тыпу — *оплавитный ’такі, што залівае, навадняе, робіць, што ўсяго ў дастатку’. Параўн. укр. опливати ’мець у дастатку’. Цікава, што ў старабеларускай і стараўкраінскай мовах ужывалася запазычанае з старапольскай ужо трансфармаванае обфитый, обфитость, обфитовать (Бярында, 147). Для тлумачэння семантыкі трэба ўлічваць яшчэ рус. дыял. оплавить сноп ’абмалаціць’, тое ж, што і обить сноп (Даль), ад чаго обилие ’багацце’ пры чэш. obilí ’збожжа’. Для этымалогіі польскага слова гл. Брукнер, 370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́раснік ‘крывацвет, Lycopsis arvensis L.’ (Касп.), старасцнік ‘тс’ (Кіс.), ста́раснік ‘паўночнік, Knautia L.’ (Шат.), ‘скабіёза’ (Кіс.), старасце́н ‘расліна Senecio paluster DC.’ (Байк. і Некр.), ста́расцень ‘расліна Senecio vulgaris L.’, старына́ ‘тс’ (Кіс.). Параўн. укр. старина ‘тс’, рус. старина́ ‘тс’, польск. starzec, чэш. stareček, ст.-чэш. starček, славац. starček. Несумненна, звязана са стары (гл.); паводле Врубля (Term. bot., 42), гэта выклікана тым, што кветкі раслін вянуць ужо вясной. Уплыў лацінскай назвы выразіўся ў спецыялізацыі форм са значэннем ‘стары’ для абазначэння раслін Senecio L. Гл. таксама Мяркулава, Очерки, 98–99; ЕСУМ, 5, 397–398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няго́ ’няўжо’ (Бяльк., Яўс., Крыў., Дзіс.), няго́, няго́ж, няго́ш ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), параўн. таксама няўго́ ’тс’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што няўжо́ (гл.), рус. неужели ’тс’; (ў)го замест ўжо, відаць, адлюстроўвае старажытную варыянтнасць часціц *‑go і *‑že, параўн. прасл. *nego/neže, ESSJ SG, 2, 455; гл. таксама ужэ́, угэ́, уге́, ’ужо’ (ТС). Меркаванне пра запазычанне бел. няго́, няўго́ з літ. niaugù ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Baltistica, III (1) Priedas, 72) у святле сказанага вышэй здаецца недастаткова абгрунтаваным, хутчэй мела месца арэальная падтрымка пры захаванні архаізма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, пераехаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.

2. перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсейваць, адсяваць — адсеяць і адсейвацца, адсявацца — адсеяцца.

2. Тое, што адсеялася ў часе прасейвання, што аказалася непрыдатным, што не адпавядае запатрабаванням і асталося за межамі чаго‑н. У трэцяй, апошняй, групе застаўся самы адсеў, — старыя мужчыны, ужо не касцы, і падлеткі — яшчэ не касцы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; заг. адсланіся; зак.

Разм.

1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.

2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рышча, ‑а, н.

Разм.

1. Вялікі натоўп людзей. [Стары] паварочваецца, аглядае зборышча, затрымлівае позірк на цыганцы, што плача. Лупсякоў.

2. Сход, сходка для сумеснай работы, сумеснага адпачынку і пад. Алесь Баравік, хаця на заводзе быў навічок, ужо ведаў пра гэтыя традыцыйныя маладзёжныя зборышчы. Шыцік. [Сымон:] Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца? Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая баба, маўляў, не яе справа: «Не лезьце туды, куды вас не просяць! Вы не ведаеце, якія ў нас адносіны». Чулі? — Раз ён пачаў ужо такое, — абуралася Эма, — дык на ўсю Вільню аскандаліць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)