Нападарэ́ндзе ’бачна, на віду’ (Сцяшк.), нападарЗндзі ’пад рукой’ (Сцяц.), ’на відным месцы, пад рукой’ (Чэрн.). Запазычанне з польск. napodorędziu ’пад рукой, напагатове, блізка’, якое разам з надарэндэе ’навідоку, пад рукой’ (Сцяшк. Сл.), польск. na dorędziu ’тс’ і ’пакуль’звязваюць з orędzie ’паведамленне’, ’від драўлянага жазла для склікання сходу’ і інш., што ў сваю чаргу ўзыходзіць да с.-в.-ням. arant ’наказ’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́рка 1, часцей ны́ркі мн., рус. ’почки’ (Нас., Касп., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, Дразд., ТС), ст.-бел. нырка ’тс’ (пач. XVII ст.). Запазычана з польск. nerka, nyrka ’тс’ (пач. XVI ст.) < ст.-в.-ням. niero, ням. Niere ’тс’ (Кюнэ, Poln. 81; Булыка, Лекс. запазыч., 128); новае запазычанне нэ́ркі (Сл. ПЗБ).
Ны́рка 2 ’нырэц, від качкі’ (Нас., Янк. 3.). Гл. нырэц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барта ’тапор’, таксама барда (ст.-бел., гл. Гіст. лекс., 115; Чартко, Дасл. (Гродна), 54; Булыка, Запазыч., 38). Ст.-укр. барта (XVI ст.) ’від шырокай сякеры’. З польск. barta (таксама barda) ’тс’ < с.-в.-ням. barte (гл. Фасмер, ZfslPh, 28, 117). Але, магчыма, запазычанне і непасрэдна з ням. мовы (гл. Чартко, там жа). Сюды адносіцца і бел. барда́ тупая сякера’ (Касп.) з другасным націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мікольнік, жытк. мікольнікі, нікольнікі, ст.-дар. мікольные грыбы́ ’майскія грыбы (баравікі)’, ’від дуба’ (БЛ, 4, 33; лельч., Жыв. сл.; Сцяшк. Сл.; Мат. Маг.), ’лешч, які нерастуе недзе каля свята Міколы’ (бас. Нёмана, Жук.). Утвораны ад імя св. Міколы, якое з с.-грэч. Νικόλαος. Мена н > м адбылася на слав. глебе (параўн. таксама рус., укр. Микола, польск. Mikołaj, серб.-харв. Mikola.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухабра́зы ’хто выглядае худым, сухім з твару’ (Варл.). Складаны прыметнік, утвораны са спалучэння слоў суха (гл. сухі) і абраз у незахаваным архаічным значэнні ’твар’, параўн. стараж.-рус. образь ’тс’, славен. obraz ’твар’, серб.-харв. о̀браз ’шчака’, балг. образ ’твар, шчака’, макед. образ ’шчака, твар’, што да прасл. *obrazъ (< *obraziti ад *raziti ’рэзаць, высякаць’, першапачаткова ў дачыненні да фігуры, адлюстравання, параўн. від, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапа́з ’від каштоўных камянёў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз польск. topaz ’тс’ або рус. топа́з (з польскай, гл. Віткоўскі, Słownik, 186) з франц. topaze і с.-лац. topazus, што, у сваю чаргу, з грэч. τόπαξος (с.-грэч. τοπάξιον), якое паходзіць ад назвы вострава Topazus у Чырвоным моры, дзе, магчыма, упершыню знойдзены гэты камень (Фасмер, 4, 77–78; ЕСУМ, 5, 598; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ца ’паднос’ (Некр. і Байк.), ’хлебніца’ (Сцяшк. Сл.), тац ’паднос’ (Шпіл.), ст.-бел. таца ’кубак, чаша’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. taca ’від плоскага начыння’, ’чаша, чарка, міска’ (з XVI ст.) запазычана з ням. Tatze ’паднос’, што, у сваю чаргу, з італ. tazza ’шклянка’ < араб. ṭasa ’шклянка, міса’ (Борысь, 625), апошняе выводзяць з перс. täšt ’чаша, сподак’ (ЕСУМ, 5, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны, якія ідуць у ежу. Садзіць капусту. Шаткаваць капусту. □ Усе лета вазілі [калгаснікі] агуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Тут жа на лабяку паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.
2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. Шчаслівая цётка Палашка тым часам падае на стол міску гарачай капусты. Якімовіч.
•••
Зайцава капуста — тое, што і кісліца.
Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжываюцца як ежа і як лячэбны сродак.
Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.
Крышыць на капусту гл. крышыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́нспарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі. Чыгуначны транспарт. Аўтамабільны транспарт. Гарадскі транспарт.
2. Перавозка чаго‑н. Транспарт нафты хімічным заводам. // Кніжн. Дастаўка чаго‑н. чым‑н. Транспарт газаў кроўю.
3. Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў. Транспарт з літаратурай паспяхова дайшоў да прызначанага месца.
4. Абоз або сукупнасць якіх‑н. сродкаў для перавозкі спецыяльнага прызначэння. Санітарны транспарт. Артылерыйскі транспарт.
5. Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей. Мінны транспарт. Дэсантны транспарт.
•••
Гужавы транспарт — від транспарту, у якім цяглавай сілай з’яўляецца жывёла (коні, валы, вярблюды і пад.).
[Ад лац. transportare — пераносіць, перавозіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штамп, ‑а, м.
1. Спецыяльная форма для серыйнай вытворчасці розных прадметаў шляхам штампоўкі.
2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай формы з назвай або адрасам якой‑н. установы, арганізацыі, прадпрыемства і пад. Бібліятэчны штамп. □ Я здзіўлены: Канверт штэмпеляваны, Але не штампам пошты гарадской. Прануза. // Адбітак, атрыманы ад такой пячаці. На канверце быў ваенкамацкі штамп. Кулакоўскі. Вось.. [капітану] Максім Вішнёў і паказаў сіні канверт з трыкутныж штампам вайсковай часці. Грамовіч.
3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор; шаблон. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба. Маладыя, не кранутыя штампам, натхнёныя акцёры пакарылі сэрцы гледачоў. «Полымя».
[Ням. Stampe ад іт. stampa — пячаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)