збо́ршчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца зборам чаго‑н. Зборшчык членскіх узносаў. Зборшчык подпісаў.

2. Рабочы, які займаецца зборкай ​1. Брыгада зборшчыкаў. Слесар-зборшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаві́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па плаўцы металаў. [Зубава] сядзіць, як на троне, і са спакойнай уважлівасцю слухае, што гаворыць ёй плавільшчык Ваш — Міхалаў зменшчык. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́начнік, ‑а, м.

1. На шахтах у мінулым — рабочы, які займаўся адкатам вугалю з забою; адкатчык.

2. Спартсмен, які займаецца скарасным спускам па спартыўных санях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страха́ррабочы, які крые стрэхі’ (ТСБМ), ст.-бел. страхаръ (стрехарь) ‘майстар, які крыў стрэхі’ (Ст.-бел. лексікон). Ад страха (гл.), параўн. польск. strzecharz ‘тс’; аднак не выключана адаптацыя запазычанага праз польск. strycharz ‘муляр; той, хто робіць цэглу’ з с.-в.-ням. strīcher ‘тс’ (Нававейскі, Zapożyczenia, 11), збліжанага з польск. strych ‘гарышча’. Параўн. стрыхоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэпо (у 1 знач.). Дэпоўскі рабочы. □ Гул матораў цяжкі, абрывісты, поўніў усё паветра, аж звінелі шыбы дэпоўскіх акон. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́дчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца праходкай (у 2 знач.). Не задавальнялі такія вынікі шахцёраў і тым больш не думалі спыняцца на гэтым брыгадзіры праходчыкаў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталява́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па сталеварэнню. У кожнага ёсць свае справы, ў мяне, сталявара, — руда, З якое адменныя сплавы Звыш плана павінен я даць. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзарганіза́тарства, ‑а, н.

Дэзарганізатарскія паводзіны, дзеянні. Тут адмахнуцца нельга: хто не навучыўся спыняць канчаткова дэзарганізатарства, той не прыгодны ў арганізатары. А без арганізацыі рабочы клас — нішто. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малатабо́ец, ‑бойца, м.

Рабочы ў кузні, які працуе вялікім ручным молатам. Яшчэ да ўсходу сонца Штодзень прыходжу ў кузню я Падручным ці малатабойцам Папрацаваць у каваля. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́днік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстра-механік, каваль, слесар, меднік і сталяр. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)