Вараку́ша, варакушка ’птушка атрада вераб’іных, Luscinia svecica, кралька’ (КТС, Інстр. II). У аснове назвы ляжыць гукаперайманне. На здольнасць птушкі пераймаць і падрабляць чужыя галасы ўказваюць Даль, 1, 164; СРНГ, 4, 43. Гл. Праабражэнскі, 1, 65; Фасмер, 1, 274.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кігі́ ’дзіця, плач дзіцяці’ (Нас.), ’пра няясны крык птушкі’ (Нар. лекс.). Укр. киги ’крык чайкі’, кигик ’тс’, кигикати ’крычаць як чайка’, рус. кигикать ’крычаць як птушка’. Гукапераймальнае (ЕСУМ, 2, 428–429). Польск. kihiczeć з усходнеславянскіх моў (нехарактэрнае h).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Су́калень ’птушка вераценік’ (Інстр. 2, Ласт.). Да сукаць, сукала, гл. матывацыйную сувязь іншай назвы з верацяно. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнай мутацыйнага паходжання (перадае скрып матавіла). Неверагодна збліжэнне з кал у Фасмера (3, 798). Гл. Антропаў, Назв. птиц, 368.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Калі́стаўка ’птушка юрок, Fringilla montifringilla’ (рэч., Мат. Гом.). У іншых гаворках адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам не адзначана. Дакладны адпаведнік у рус. алан. калистовка ’птушка юрок’. Далей сюды ж алан. калистик ’тс’, пск., калист ’птушка бусел, Ciconia’, пецярб. ’ < ісопіа alba’. Статус бел. слова няясны; рус. лексема падтрымліваецца шэрагам паралелей і нельга выключыць магчымасці, што бел. слова трапіла з рус. гаворак. Адносна рус. можна выказаць меркаванне, што пск. лексема, магчыма, утворана з формы аист. Пры гэтым ‑л‑ перад ‑w‑ разумеецца як эпснтычны, ‑к‑ як нерэгулярная пратэза. Гэта меркаванне вельмі няпэўнае. Апрача таго, няясна, паводле якой матывацыі аб’яднаны назвай бусел і юрок. Не выключана, што тут іншамоўнае слова, і падобныя назвы гэтых птушак генетычна суадносяцца толькі на ўзроўні запазычання. Адносна бел. фіксацыі можна выказаць яшчэ і наступнае меркаванне. Калістаўка ’юрок’ падаецца як патэнцыяльна бел. слова ў інстр., П, пыт. 105: юрок. юр. вьюрок, калістаўка… Як відаць, форма вьюрок ужо не з’яўляецца ўласна беларускай; не выключана, што і калістаўка адлюстроўвае адпаведнае калистовка з вядомай працы Мензбіра.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Буга́й 1. Рус. буга́й, укр. буга́й (> польск. buhaj). Запазычанне з цюрк. моў (тур. buɣa ’бык’, чагат. boɣa і г. д.). Праабражэнскі, 1, 50; Фасмер, 1, 228; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Брукнер, 47; Локач, 28; гл. таксама Шанскі, 1, Б, 209. Ст.-бел. бугай ’кастрыраваны бык’. Булыка (Запазыч., 50) лічыць запазычаннем з польскай мовы. Вельмі няпэўна.
Буга́й 2 ’птушка бугай, Botaurus stellaris’, рус. буга́й, укр. буга́й ’тс’. Да буга́й 1 (гл.): птушка выдае гукі, падобныя да рову бугая. Будзішэўска (Słown., 314) лічыць, што гэта ўсх.-слав. назва птушкі старажытная. Аб магчымых цюрк. уплывах на ўтварэнне гэтых назваў гл. Пальцаў, Тюрк. лекс. элем., 37–38.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Паруча́йнік 1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус. поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік 2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
◎ Паруча́йнік 2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус. поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац. potočnik ’расліна Sium L.’, чэш. poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Скапа́ ‘буйная драпежная птушка сямейства ястрабавых, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай’ (ТСБМ), у форме “скопа тѣмно-дымчатая, Fischaar” адзначана сярод птушак Крычаўскага староства ў XIX ст. (Меер Крыч.). Народныя назвы рыбалоў і скаба́ (гл.). Запазычанне, параўн. рус. скопа́ ‘тс’, укр. скопа́ ‘тс’; у іншым значэнні ‘ястраб-перапёлачнік’ адзначана польск. дыял. skop і славен. skȏpəc, skobec. Бернекер (1, 535), Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, 7, 120), Сной₁ (574) лічаць тоесным з прасл. *kobьcь ‘драпежная птушка’ (рус. ко́бец, польск. kobiec і г. д.), але супраць Фасмер (3, 649) на падставе наяўнасці ст.-прус. warnagcopo ‘від ястраба’, што збліжаецца з літ. kapōti ‘секчы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бало́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы. // Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты. // Які расце, жыве на балоце. Балотная трава. Балотная птушка. □ Над грэбляй пранеслася шыракакрылая балотная сава. Самуйлёнак.
•••
Балотная ліхаманка гл. ліхаманка.
Балотны бабёр гл. бабёр.
Балотны газ гл. газ 1.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
га́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі. Шамякін.
га́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
лунь, ‑я, м.
1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў. Балоты лунь. Палявы лунь.
2. Абл. Белы балотны туман. Бялее ўсход, на паплавах і ў полі паднімаецца лунь. Гартны. Белы лунь уцякае з узвышша-гары, Пракладае дарогу для сонца. А. Александровіч.
•••
Сівы як лунь гл. сівы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)