стабіліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Прыбор, прыстасаванне для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэсу.

С. лятальнага апарата.

С. току.

2. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу.

С. выбуховых рэчываў.

|| прым. стабіліза́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паплаво́к¹, -лаўка́, мн. -лаўкі́, -лаўко́ў, м.

1. Лёгкі плаваючы прадмет, які прымацоўваецца да лёскі, да сеткі або трымаецца на якары.

П. вудачкі.

П. невада.

2. Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для надання плывучасці чаму-н. (від лодкі, прагумаваны мех, надзьмуты ветрам і пад.).

Мост на паплаўках.

|| прым. паплаво́чны, -ая, -ае і паплаўко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́рмаз, -а і -у, мн. тармазы́, -о́ў, м.

1. -а. Прыстасаванне для спынення або запавольвання руху машыны, цягніка і пад.

Аўтаматычны т.

Заскрыпелі тармазы, і машына спынілася.

2. -у, перан. Перашкода ў развіцці чаго-н.

Т. у рабоце.

|| прым. тармазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і то́рмазны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́праж, ‑ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы. Лось асцярожны і баязлівы, але ў няволі хутка прыручаецца і можа хадзіць у вупражы. Прырода Беларусі.

2. Спец. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэ́мсберг, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.

2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.

[Ням. Bremsberg.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляско́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук; бразготка (у 4 знач.). Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаку́шыпрыстасаванне для сушкі сена’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, з’яўляецца скарочаным варыянтам рус. волокуша, пск. ’невялікі воз сена’, вяц. ’капа сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́лкіпрыстасаванне, на якім пілуюць дровы, дошкі’ (Сл. Брэс., Сл. рэг. лекс., Чэрн.). Запазычанне з польск. stołek, stołki ‘тс’ < stół (гл. стол).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́шкапрыстасаванне для вымярэння хуткасці і кірунку плыні ў рэках і азёрах, марах і акіянах’ (БРС). Запазычана з рус. мовы, дзе вертушка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахадзе́нькапрыстасаванне, з дапамогай якога вучаць дзяцей хадзіць’ (лях., Янк. Мат.). З ⁺паходня. Да па‑ і хадзіць (гл.). Па‑ мае значэнне ’невялікай меры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)