Перадубе́ць (пірідубе́ць) ’моцна перакалець’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і дубе́ць, якое да дуб (гл.). Звычайна адубець, прыстаўка пера- перадае значэнне ’цалкам, поўнасцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раз’я́трыцца, розʼятрыцца ’моцна раздражніцца, раззлавацца, раз’юшыцца’, ’развярэдзіцца, разбалецца’ (КСТ), разʼя́дрыцца ’развярэдзіцца, разбалецца’, ’разрасціся’ (чэрв., шчуч., Сл. ПЗБ). Ад я́трыць, я́трыцца ’запаляцца, чырванець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

Р. маятнік.

Р. арэлі.

2. Гушкаючы каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад.

|| незак. разгу́шкваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгу́шкванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́сны, -ая, -ае.

1. Пранікнуты моцным пачуццём, нястрымны ў сваім праяўленні.

Страсная прамова (прасякнутая натхненнем). Страсныя спрэчкі.

2. Які цалкам аддаецца якой-н. справе, моцна ахоплены чым-н.

С. калекцыянер.

С. барацьбіт за незалежнасць.

3. Здольны на моцнае каханне, страсць; палкі, гарачы.

С. чалавек.

С. пацалунак.

|| наз. стра́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усы́паць, -плю, -плеш, -пле; усы́п; -паны; зак.

1. што і чаго ў што. Сыплючы, змясціць.

У. цукар у шклянку.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. чым-н. сыпучым, дробным.

Снег усыпаў зямлю.

Зоркі ўсыпалі неба (перан.).

3. каму. Моцна вылаяць або пабіць каго-н. (разм.).

|| незак. усыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Моцна і працягла крычаць. — Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе. Скрыпка. — Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі. Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку. Арочка.

2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку. Карпаў. Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́мнуць (ту́мнуты) ‘моцна ўдарыць’ (драг., Ск. нар. мовы). Слова гукапераймальнага паходжання, гл. тумкаць. Відаць, роднаснае літ. stùmti ‘ўдарыць, штурхануць’. Параўн. таксама тума́к 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапясо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Разм. Вынесці вымову, моцна прабраць. — Так яму, лайдаку, і трэба, — прабурчаў дзед, калі Сашка паведаміў яму, што Дзіму-марака ў насценгазеце прапясочылі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыгіта́ць, ‑гічу, ‑гічаш, ‑гіча; незак.

Абл. Скрыгатаць. Моцна сціснутыя зубы скрыгіталі. Крапіва. Камення на полі ўжо не было зверху, адно траплялася яно ў зямлі, аб яго скрыгітаў плуг. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схудне́лы, ‑ая, ‑ае.

Моцна пахудзелы, худы. [Шабуніха] азірнулася на голас, убачыла старую жанчыну са схуднелым, зняможаным тварам. Мележ. Дзіця так і заснула ў .. [дзеда] на руках — бруднае, схуднелае і стомленае. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)