Прасі́так ’сіта’ (Інстр. 1, Шат.). Конфікснае (пра- + -ак) утварэнне ад сіта] параўн. рус. подсгтюк ’сіта невялікіх памераў’. Сюды ж прасіціціцца ’прадрацца’ (аб лакцях у вопратцы) (Касп.), просічаны ’працёрты, сытаваты’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́ла ’вяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацікпра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тах — абазначэнне адрывістага гуку (ТСБМ), ’пра ўдар, выстрал’ (мсцісл., Нар. лекс.), тах‑тах — абазначэнне рытмічных удараў цэпам (ашм., Сл. ПЗБ), параўн. ’цок-цок’ — абазначэнне ўдараў падкоў (швянч., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асца́ ’лішай’ (Бяльк., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’выдзяленне сліны’ (Янк. I; Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 128); ісца́ (Нас., Бяльк.). Рус. дыял. восца́ ’моцнае імкненне да чаго-небудзь’, ’надта жвавы чалавек’, восса́, васся́, асса́, ’хвароба скуры’. Малаверагодная думка Арашонкавай і інш. пра сувязь з лац. ascit ’вадзянка’ (?); недаказана таксама іх думка пра сувязь з літ. aščiagaliai ’абсыпкі’. Фасмер (1, 358), Мяркулава (Этимология, 1970, 156–157) выказвалі думку пра этымон *osьca < *obsьca, утворанага ад дзеяслова *obsьcati. Ці сюды форма ст.-рус. вошьца ’апукліна’ (XVI ст.)? Этымалагічная сувязь з дзеясловам семантычна не беззаганная. Таму магчымы і іншыя тлумачэнні: з *ostьca (як рус. дверца, ленца) ад *ostь (гл. восці) (па свербу, выкліканаму, напрыклад, стрэмкай), ці з *osъpьca (параўн. воспа, vospica ў некаторых славянскіх мовах). Няясна. Гл. яшчэ ісца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўдзіла1 ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Не вельмі ясны шлях утварэння гэтага слова. Няясна нават, ад якой асновы можна вывесці гэту назву. Паколькі ‑іла ўказвае на аддзеяслоўнае паходжанне слова, а адпаведнага дзеяслова няма, то, можа, трэба думаць пра зыходнае *боўціла (да боўт ’рыбалоўная прылада’, гл.). Але і ў гэтым выпадку марфалогія слова астаецца няяснай. Можна, праўда, думаць пра нейкі зыходны дзеяслоў тыпу *боўдзець, *баўдзець, *баўдзіць, які меў бы гукапераймальны характар. Параўн. рус. дыял. балди́ть гультайнічаць; часта паўтараць адно і тое ж’. Але параўн. і ўкр. бовдур ’комін; густы дым, хмара; жэрдка ў рыбаловаў (!); дурань’. Параўн. яшчэ літ. дзеяслоў báldyti ’стукаць’ (інтэнсіўная форма ад bélsti ’тс’, гл. Фрэнкель, 39). Версія пра зыходнае *боўціла, здаецца, падтрымліваецца словам бо́ўціла ’лаянкавае слова’. Параўн. баўдзі́ла.

Бо́ўдзіла2 ’дурань’. Гл. баўдзі́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́верзня ’бесталковы, хлуслівы’, накаверзнічаць ’схлусіць’ засведчаны ў Барысаўскім р‑не (Жакава, Совещание по ОЛА, 1975, 199). Укр. каверза ’хітрыкі, штука’, каверзник не выглядае як народнае, аднак Грынчэнка з паметай «Лебед. у.» прыводзіць слова каверзякати ’верзці лухту’. Рус. каверза вядома ў літар. мове (з 1641) і ў гаворках: пск., асташ., цвяр. каверзапра чалавека, які прыносіць іншым непрыемнасці’, перм., алан., арх. ’пляткар, пляткарка’, валаг. ’штукар’, алан. ’назола’, смален. кавирзу сплесть ’схлусіць, сказаць плётку, узвесці паклёп’. Усх.-слав. утварэнне ад коверзати ’плесці’, гл. кавярзаць. Семантыка празрыстая, параўн. рус. сплетня, польск. plotki. Бел. каверзь ’лухта’ можна параўнаць з рус. пск., асташ., цвяр. каверзь ’дрэнь, брыдота’ (параўн. адзначанае на той жа тэрыторыі каверзяниться ’пэцкацца’), ’пра пустога, нікчэмнага чалавека’; бел. каверзняпра бесталковае, хлуслівае’ з рус. пск., асташ., цвяр. каверзня ’неверагоднае, або такое, якое не заслугоўвае даверу, апавяданне’. Гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разла́ты (разла́тый) ’сукаваты’ (Юрч. СНЛ), параўн. балг. разлат (ръзлат) ’роўны, расшыраны’, ’неглыбокі (пра пасудзіну)’, рус. дыял. разла́тый ’які расшыраецца, паступова павялічваецца ў шырыню’. Мяркулава (Очерки, 29) звязвае апошняе слова з укр. лататий ’шырокі’, рус. лата́тый горошек ’рагаты гарошак, які тырчыць у розныя бакі’ і далей з ла́та, ла́тка ’кусок матэрыі, латка’. Аднак для этымалогіі слова істотнае значэнне мае дзеяслоўная ізалекса, параўн. рус. разла́тить ’шырока растапырыць’ (разан.) і серб.-харв. razlatiti ’расшырыць, шырока адкрыць’, вытворнае ад latiti ’схапіць, сціснуць’ (Цыхун, БЛ, 5, 49). Апошняе да *latiti, роднаснае *latati і, нарэшце, *lětati (ЭССЯ, 14, 48–49), гл. лятаць, лата3. Пра адносіны *latiti і *lātāti гл. спец. Рыкаў, Зб. Лекаву, 325–327; пра сувязь *latiti і letěti гл. Немец, Slavia, 66, 319–324. Адносна ст.-слав. разлатыи гл. Геродас, Slavia, 49, 397–398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац. tupo ‘абыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл. *tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш. tupit ‘пазбавіць хуткасці’, польск. tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел. тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац. tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывы́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які жыве, валодае жыццём; проціл. мёртвы.

Жывая істота.

Жывыя кветкі.

2. Які мае адносіны да жывёльнага або расліннага свету.

Жывая прырода.

3. Поўны жыццёвай энергіі, сіл; актыўны, дзейны.

Хлопец быў малады, вясёлы, ж.

Ж. тэмперамент.

Жывая работа.

4. Сапраўдны, натуральны, арыгінальны.

Жывая рэчаіснасць.

Паказаць у творы жывых людзей.

Ж. прыклад гераізму.

5. Бойкі, поўны руху, ажыўлены.

Жывая дарога.

6. Выразны, яркі.

Жывая мова рамана.

Ж. паказ падзей.

Жывыя ўспаміны.

7. Які сапраўды існуе, яшчэ не знік.

Жывая граматычная форма.

Жывая літаратурная мова.

8. Які захоўваецца ў памяці, не забываецца.

Старыя будынкі — жывая гісторыя горада.

Жывая вага — вага жывой жывёліны (у процілегласць чыстай вазе мяса).

Жывая мова — мова, якой карыстаецца народ.

Жывая сіла (спец.) — людзі, жывёла (у адрозненне ад механізмаў, тэхнікі).

Жывое срэбра — ртуць.

Браць (узяць) за жывое (разм.) — даймаць (даняць) чым-н., расстройваць (расстроіць), прымушаць (прымусіць) нервавацца.

Жывая капейкапра ўсё, што дае прыбытак, даход.

Жывая крыніцапра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

Жывая рана

1) рана, якая яшчэ не зажыла;

2) перан. вострае, нядаўняе гора, пакута.

Жывога месца няма (разм.) — пра вельмі збітага чалавека.

Жывое слова

1) вусная мова ў адрозненне ад пісьмовай;

2) яркая мова, цікавае слова, якое хвалюе слухача.

Жывы труппра вельмі слабага, худога, хворага, блізкага да смерці чалавека.

Зачапіць за жывое — усхваляваць, закрануўшы што-н. важнае для каго-н.

На жывую нітку (разм.) — нетрывала, на скорую руку (зрабіць што-н.).

Ні адной жывой душы (разм.) — нікога, ні аднаго чалавека.

Ні жывы ні мёртвы (разм.) — у стане вялікага страху.

|| наз. жы́васць, -і, ж. (да 3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)