разду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Больш, даўжэй падумаць, памеркаваць. [Чорны] згарнуў рукапіс і, прамовіўшы нешта накшталт: «Трэба раздумацца», пачаў апранацца. Лужанін.

2. Падумаўшы, памеркаваўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца. Мікуць і Міхал назаўтра раздумаліся і ад малатарні Банадысёвай адмовіліся. Чорны. [Вера:] — Ведаеш, Максімка, я нават не ведаю, як гэта здарылася. Не хацела трывожыць цябе, паслала пісьмо, а на другі дзень раздумалася, спалохалася. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрэс, прысл.

Поўнасцю, цалкам; зусім. Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. Сабаленка. За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе не было ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. Чарнышэвіч. [Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. Лужанін. // Скрозь, усюды; цалкам. Карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі. Сачанка. Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турката́ць, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць. Ужо маланка слепіць вочы, а дзед спакойна кажа мне: — Хаціны, дзе трубач туркоча, пярун ніколі не кране... Вялюгін. Туркоча голуб на задвор[ку]. Калачынскі. Тарахцець (пра гукі машыны ў час работы). Машына аддавала, здаецца, апошнія сілы — нешта ў ёй туркатала, ірвалася, шыпела. Пестрак. Раптам апоўначы, чуем, над борам У небе туркоча наш самалёт. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філе́ 1, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.

[Фр. filet.]

філе́ 2, нескл., н.

Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.

[Фр. filé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

происходи́ть несов.

1. адбыва́цца; (случаться) здара́цца; (делаться) рабі́цца; (возникать) узніка́ць;

что тут происхо́дит? што тут ро́біцца (адбыва́ецца);

с ним что́-то происхо́дит з ім не́шта ро́біцца (адбыва́ецца);

2. (брать начало) браць пача́так, пахо́дзіць; (быть какого-л. происхождения) пахо́дзіць;

происходи́ть из рабо́чей семьи́ пахо́дзіць з рабо́чай сям’і́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Надзе́ць1 ’апрануць’, ’уздзець’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Пятк.), надзе́цца ’апрануцца’ (Жд. 1). Да дзець (гл.), што звязана з прасл. *děti рознымі семантычнымі пераходамі, у прыватнасці пераход ’рабіць’ — ’адзяваць’ акрамя славянскіх моў прадстаўлены ў літ. dėvė́ti ’насіць адзенне’, англ. to do on ’надзяваць’, асецін. koenyn ’апранаць, надзяваць’ і інш. (Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36). Гл. таксама: Фасмер, 1, 509; Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Надзе́ць2 ’нафаршыраваць’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), надзява́ць ’начыняць’ (карэл., Шатал.; Жд. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), надзяваны ’надзеты’, ’нафаршыраваны, начынены’ (ТС; ашм., гродз., Сл. ПЗБ). Да дзець (гл.), семантычны пераход ’рабіць’ — ’наліваць, насыпаць, напіхваць’ прадстаўлены ў гаворках яшчэ дзеясловам начыні́ць ’нафаршыраваць, напіхаць’ (ад чыніць ’рабіць’), у іншых славянскіх мовах: укр. начини́ти, рус. начини́ть, польск. nadziać, чэш. nadíti, славен. nadeti, серб.-харв. на̀денути, балг. надя́на, макед. надене ’тс’; такім чынам, мяжа паміж арэаламі вытворных ад *děti і *činiti праходзіць праз беларускую моўную тэрыторыю. Паводле Махэка₂ (118), пераходнае значэнне ў гэтым выпадку — ’нацягнуць нешта на нешта, насадзіць, надзець’, гл. надзе́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаза́1 ’усе рэчы, што не прылягаюць шчыльна адна да адной’, ’сукаватая палка, ламачына, сук’, ’беспарадак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), ’рагаццё’ (Юрч.), ’няўмека’ (Сцяшк. Сл.), раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.), раго́занешта калючае, зачэпістае’, ’сварлівы чалавек’ (КЭС), рагазу́лька ’раскірака’, ’нешта раздвоенае’ (Гарэц.), рагазю́лі: вілакі нейкія, як рагазюлі, стаяць у вачах (Наша слова, 1992, 19 лют.), ст.-бел. рагоза ’дрэнны чалавек’ (Баркулабаўскі летапіс), сюды ж рагазіць ’перашкаджаць’ (Гарэц.), рус. дыял. ра́гоза́ ’раздор’, ’сварлівы чалавек’, ра́гози́ть ’балбатаць, хлусіць, мітусіцца ўпустую’, ст.-рус. рагоза ’сварка’, рагозьнъ ’сварлівы’, рогозити ся ’абурацца’, Фасмер збліжае з серб.-ц.-слав. рогал̑евати ’непакоіць’, славен. regetáti ’квакаць’, ’трашчаць’, лат. rēdzêt ’гневацца’ (Фасмер, 3, 429). Бязлай (3, 144–145) узводзіць да *rag‑, што са змененым вакалізмам выступае ў *rog‑ (рагатаць) і reg‑ (гл. рыгаць). Гл. таксама Сной, 599. Няпэўна; для некаторых слоў нельга выключыць сувязь з рог1 (гл.) на базе метафарычнага пераносу па форме рэаліі.

Рагаза́2 ’рагоз’ (Мат. Гом.), ragozá (Арх. Федар.). Гл. рагоз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́скавіца ’незабудка’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Можна дапусціць, што пачатковае б- адпала (*блескавіца ад блішчэць). Тады будзе больш зразумелай матывацыя іншых назваў незабудкі ў бел. і іншых слав. мовах: бел. жабіные вочкі, паце- рачка, польск. ptasie oczko, pacierzyszka, укр. світцян, жабіни очки, гадячі очі, павині вічки, чэш. rybi očko, vrani očko, славац. hadie, stracie ocko, а таксама літ. ašariukė (< ašaroti ’ліць слёзы’), г. зн. нешта бліскучае, якое вылучаецца на фоне іншых прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вамнешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурало́м, ‑у, м.

1. Лес, дрэвы, паломаныя бурай. [Віця:] — Учора ведаеш якая навальніца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кіламетры лес палажыла. Максім Рыгоравіч кажа — тысячы дзве кубаметраў буралому. Шамякін.

2. Вялікай сілы вецер; бура, якая ідзе па лесе і ломіць дрэвы. У лесе далёка-далёка шуміць нешта — ідзе буралом. Каваль. Дрэвы вывернуты з карэннем або перабітыя напалам, як быццам тут прайшоў страшэнны буралом. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)