мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.

•••

Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліваць — наліць.

2. Вынік такога дзеяння. Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне ад прытоку сокаў (пра плады, верне і пад.). Перыяд наліву зерня. // Напоўненасць сокамі пладоў, зярнят. Ячмень сярэдняга наліву.

4. Спец. Пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Карэнчык] нават намерыўся нешта сказаць, але з губ сарвалася адно толькі шыканне. Колас. Гоман, што прабіваўся там-сям, адразу апаў, але ў суседнім пакоі хтосьці гаманіў. На яго кінуліся нецярплівае шыканне, галасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рына, перы 11 ка ’кастрыца’ (пін., ЛА, 4). Да перыць, праць ’біць’, ’аббіваць кастрыцу са льну’ (гл.). Суф. ‑ын‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Перына́ (пірьна) ’птушынае пяро’ (міёр., Нар. словатв.). Зборны назоўнік ад пяро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жацьжаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць1 ‘баяцца’, трус1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)