Патрупяшы́ць ’пагнісці’ (ваўк., Сл. ПЗБ), патрупехнуць ’струхлець’ (ветк., Мат. Гом.). Генетычна роднасныя з труха (гл.), тады ‑пе‑ можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоўны суфікс. Ёсць падставы таксама суаднесці бел. лексемы з труп, якое, паводле Зубатага (AfslPh, 16, 416)’, Младэнава (там жа, 36, 132), Бугі (РФВ, 75, 151), Брандта (там жа, 25, 31), Мюленбаха–Эндзеліна (4, 226 і 248), суадносіцца са словам труха. У такім выпадку па‑трупехнуць можна разглядаць як кантамінаванае ўтварэнне (з патрухаць і + трупець < труп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тако́вы ’такія’: таковы справы (Ласт.), ст.-бел. таковый ’такі’ (КГС), сюды ж такаво́ ’так сабе’ (Сцяшк.), такаво́‑сякаво́ ’абы-як, хоць як, як ні ёсць’ (Нас.). Параўн. укр. токо́вий, дыял. тако́в ’такі’, рус. тако́в, польск., н.-луж. takowy, чэш. takový, славен. tákov, серб.-харв. та̀кав, балг. такъ́в, макед. таков, ст.-слав. таковыи ’тс’. Прыметнік і прыслоўе ад *tak(o) (гл. так, такі), параўн. суфіксальныя наватворы такоўскі, таковасты, такаву́ткі. Гл. ESSJ SG, 2, 643; Фасмер, 5, 13, а таксама сякаво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ши́тый

1. прич. шы́ты;

2. прил. (вышитый) вышыва́ны;

ши́тое серебро́м пла́тье вышыва́ная серабро́м суке́нка;

и я не лы́ком шит погов. і мая́ до́ля не шчарба́тая; і ў мяне́ ру́кі ёсць; і мая́ ха́та не карчма́;

ши́то бе́лыми ни́тками шы́та бе́лымі ні́ткамі;

ши́то-кры́то ці́ха й свя́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

машы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да машына (у 1 знач.). Швейная машынка.

2. Невялікая прылада для якой‑н. работы. Машынка для набівання папярос. □ У школе ёсць машынка. На школьным двары ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. // Разм. Тое, што і пішучая машынка. У прыемнай кабінета дробненька стукала машынка. Кулакоўскі.

•••

Пішучая машынка — механізм з клавішамі-літарамі для ручнога друкавання тэксту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і прывод ​2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д. «Звязда». Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні. Сабаленка. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць гук рыпення. Неўзабаве .. [Яўхім] праехаў паўз вокны, прарыпеў, адчыняючы і зачыняючы, варотамі. Мележ. / у безас. ужыв. [Прадстаўнік] патупаў нагамі, ад чаго прарыпела, быццам у яго пад валёнкамі быў не снег, а сухі крухмал. Карпюк. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. Містэр Вурдль энергічна падняўся з месца і прарыпеў тонкім, скрыпучым голасам: — Вы і ёсць міс Джонсан? Шашкоў.

2. Рыпець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек.

2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца. Мехаў. І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі! Лявонны.

3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае канты; апрацаваны на канты (у 1 знач.). Кантовы слуп. □ Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою. Гартны.

2. З вугламі (трыма, чатырма і больш), не ў форме акружнасці. Не з таго боку, дык з другога, але абавязкова ў кожнай хатцы ёсць хоць адно акенца: дзе круглае, дзе кантовае. Кулакоўскі. У кантовую, пафарбаваную зялёным, стальную каробку баракамеры селі два лётчыкі. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.

2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)