ёсць², выкл.

Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ёсць¹.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; існуе, маецца ў наяўнасці.

Ё. сябры.

Ё. спадзяванне.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.

Што ё. сумленне? Закон ё. закон.

Гаспадарка ё. мая апора.

Што ёсць духу (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.);

2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ёсць I в разн. знач. есть;

усё ў нас ё. — всё у нас есть;

які́ быў, такі́ і ё. — како́й был, тако́й и есть;

ко́лькі сі́лы ё. — что есть си́лы; изо всех сил;

ё. така́я спра́ва — есть тако́е де́ло

ёсць II межд., воен. есть;

ё. выко́нваць зага́д! — есть выполня́ть прика́з!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ёсць 1,

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова «быць». Люба адчула, што яна не адзінокая, што каля яе ёсць свае, родныя людзі. Шамякін. [Хлопцы] не захацелі, каб Аня праводзіла: самі знойдуць, карты і компас ёсць. Мележ.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку. — Як не пазнаць! — сказаў стары. — Ты ёсць Наш стараста... З. Астапенка.

3. Ужываецца як вокліч радасці, задаволенасці з прычыны якой‑н. удачы. Ёсць! Трапіў якраз у цэль.

•••

Так і ёсць гл. так.

Што (колькі) ёсць духу гл. дух.

Як ёсць — усё, поўнасцю, цалкам. Ці добра мне, ці кепска мне, Я ўсё, як ёсць, перажыву. Астрэйка.

ёсць 2, выкл.

Адказ падначаленага камандзіру, які абазначае: зразумела, будзе выканана. — Адно аддзяленне накіруй праводзіць абоз, а тры — да мінёраў.. Сам, вядзі аддзяленне. — Ёсць! Можна ісці выконваць? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёсць

1. гл быць;

2. (маецца) es gibt; hier [da, dort…] ist;

тут ёсць адно́ свабо́днае ме́сца hier ist ein frier Platz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ёсць ’форма дзеяслова быць’ (ТСБМ). Спарадычна ё, ёсь. Ёсць адзіная форма ў 3‑й ас., дзе перад асабовым канчаткам адбыўся пераход (нерэгулярны) е > о з папярэдняй мяккасцю (Карскі, 2, 260). Спробу тлумачэння гэтай формы гл. у Копечнага (Slavia, 31, 2, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парахаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж. (уст.).

Сумка, пасудзіна для захоўвання пораху.

Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах (перан.: ёсць яшчэ сілы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

хаце́нне, -я, н.

Жаданне.

На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

естьII (имеется) ёсць;

есть тако́е де́ло разг. ёсць така́я спра́ва;

так и есть так і ёсць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

естьIII межд., воен. ёсць;

есть выполня́ть прика́з! ёсць выко́нваць зага́д!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)