◎ Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паспасі́баваць ’падзякаваць’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), паспасібкываць ’тс’ (Бяльк.). Ад рус. спасибо ’дзякуй’ пад уплывам бел. падзякаваць < дзякаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасць ’пашча жывёлы, рот чалавека’ (Нас.), па́сці ’тс’ (Бел. казкі). З прасл. pad‑tь, якое з pasti > па́сці́ 1 (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патрабі́зна ’неабходнасць’ (Нас.), ст.-бел. потребизна ’патрэба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. potrzebizna ’тс’. Параўн. таксама ўкр. потребизна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашлэмаць (іран.) ’пачыкільгаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Параўн. драг. шлём! шлёматэ ’шлэпаць’ (Лучыц-Федарэц), шлёпаць < ішлёп! (Чарнышэвіч). Параўн. бел. шлэпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Паўтора, ст.-бел. повторе, повтуре, повтурне ’паўторна’ (1513 г.) запазычаны са ст.-польск. powtóre, powtórnie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перасце́нак ’перагародка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. (старааб рад екае?) простенок ’тс’, бо бел. прасценак — ’частка сцяны паміж вокнамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пачуццё, ‑я́, н.
1. Псіхічныя працэсы перажывання чалавекам сваіх адносін да навакольнага свету. Пісьменніку [П. Пестраку] ўдалося .. намаляваць яркі вобраз маладой жанчыны Аксені, паказаць складаную гаму чалавечых пачуццяў. Гіст. бел. сав. літ. Ад думак і пачуццяў, якія авалодалі ім, Клім ужо не мог спакойна ўседзець на месцы. Шахавец. // Усведамленне, адчуванне чаго‑н. Пачуццё ўласнай годнасці. □ Толькі пачуццё абавязку стрымлівае .. ад жадання бегчы ўслед за сябрамі. Брыль. Я. Колас імкнуўся абудзіць у літаратурнай моладзі пачуццё адказнасці за сваю справу. Адамовіч.
2. чаго або якое. Псіхічны стан або фізічнае адчуванне чалавека. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды. Брыль. Светлае і невыказна радаснае пачуццё запоўніла душу Віктара. Шчарбатаў. Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі. Якімовіч.
3. Знешняе праяўленне душэўнага пад’ёму, усхваляванасці. Спявала [Ядвіся] з такім праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне. Колас. Пра свае горкія перажыванні .. [Акіліна] гаворыць вельмі скупа, але ўкладвае ў свае словы вялікае пачуццё: «Не я па зямлі хадзіла, а зямля па мне». Шкраба.
4. Каханне, сімпатыя, прыхільнасць да каго‑н. [Сіўцоў:] — Кахання, Мікола, не бойся. Узвышанае гэта, прыгожае пачуццё. Краўчанка. Я не ведаў, ці мне ў нейкім забыцці, быццам мармуровую багіню, цалаваць яе, ці адвярнуцца ад яе і захаваць у сэрцы маладое, шчырае пачуццё... Бядуля.
•••
Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.
Пачуццё меры — адчуванне патрэбных межаў у якіх‑н. учынках, дзеяннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узысці́, узыду; узыдзеш, узыдзе; пр. узышоў, ‑шла, ‑шло; заг. узыдзі; зак.
1. Ідучы, падняцца куды‑н. Пад’ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак і ўзышоў на ганак. Колас. Я толькі на пагорак узыду, а ты ўжо кіруеш у нізіну. Макарэвіч. Змітрок узышоў на другі паверх, адчыніў дзверы. Ваданосаў. // Прайсці, пралегчы праз узвышэнне (пра дарогу, сцежку і пад.). Шаша ўзышла па ўзгорак і стала пятляць па лесе. Навуменка. / у перан. ужыв. Тры пакаленні беларускіх паэтаў плённа працавалі ў гады вайны. .. На якасна новыя рубяжы ўзышлі паэты сярэдняга пакалення: П. Броўка, П. Глебка, А. Куляшоў. Гіст. бел. сав. літ.
2. Ступіць, уз’ехаць на паверхню чаго‑н., на што‑н. Узысці на кладку. □ Толік узышоў на загон, паставіў касу,.. узяў у рукі мянташку. Капыловіч. Цягнік збавіў ход і асцярожна ўзышоў на мост. Карпаў. [Чубар] саступіў у малады хвойнік і .. пачаў прабірацца скрозь яго, каб абмінуць павуціну і ўзысці пасля зноў на сцежку. Чыгрынаў. // Увайсці, уехаць куды‑н. Фурман быў захоплены работай і не пачуў, як узышоў на двор Мікола. Новікаў.
3. З’явіцца, узняцца над гарызонтам (пра нябесныя свяцілы). Сонца толькі што ўзышло, а на сядзібе ўжо былі людзі. Хадкевіч. Узышоў месяц і ясна стала. Чорны. Дзень на змену ночы йдзе; Вось узыдзе сонца скора. Крапіва.
4. Праросшы, паказацца на паверхні глебы. Паліна Нікандраўна з Аняй Кавалёвай стаяць каля ўчастка лубіну, які толькі што ўзышоў. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́ньба ’ганьба’ (БРС, Нас., Шат., Касп.), таксама ’прыродная вада’ (Шат., Касп.), укр. ганьба́, польск. gańba (старая форма), hańba (больш новая форма, пад уплывам чэш. мовы; гл. Слаўскі, 1, 401–402), чэш. hanba, н.-луж. gańba, в.-луж. hańba. Прасл. *ganьba (уласна дыял. прасл., толькі ў зах. і ўсх.-слав. мовах) — утварэнне ад дзеяслова *ganiti. Гл. падрабязна Слаўскі, там жа. Бернекер (1, 376) лічыў усх.-слав. словы паланізмамі, але, паводле Слаўскага (там жа), без дастатковай аргументацыі. Булыка (Запазыч., 78–79) лічыць ст.-бел. ганьба, ганба паланізмамі (як і вытворныя адсюль дзеясловы). Аб запазычанні, магчыма, сведчыць націск у бел. слове (га́ньба; параўн. укр. ганьба́). Сюды ганьбава́ць, га́ньбіць (БРС, Нас., Касп.), ст.-бел. ганбити (Булыка, Запазыч.), гане́бны (ст.-бел. ганебный; Булыка, Запазыч.). Укр. (ст.-укр.) ганба Цімчанка (1, 506) таксама лічыў запазычаннем з зах.-слав. моў (чэш. hanba, польск. hańba).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)