цэль, ‑і, ж.
Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.
•••
Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́с, ‑у, м.
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць. — Ага, зразумела, — сказаў лысаваты. Сківіца ў яго адвісла, быццам стала адразу цяжкай. — Спадзяюся, як культурныя людзі, мы пагаворым без лішніх эксцэсаў. Асіпенка. [Мяснікоў:] — Перадай штабу, усім салдатам: вытрымка! Ніякіх эксцэсаў! Мележ.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці). — Гарнізон выконвае мае распараджэнне, а гэта дае магчымасць папярэдзіць узнікненне непажаданых эксцэсаў. Гурскі.
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Казя́рнік ’расліна стрэлкі, Capselia bursa-pastoris’ (Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. козерник ’вадзяная расліна, балотніца, Aeleocharis’. Можна дапусціць сувязь з заонімам каза, фармальна пярэчыць гэтаму нельга. Словаўтварэнне не вельмі зразумелае, магчыма, з суфіксам ‑нік (такога тыпу назвы раслін: малочнік, мыльнік, капялюшнік, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163) ад асновы ўскладненай ‑αρ‑суфіксацыяй; магчыма, адразу з ускладненне суфіксам ^кампазіцыя з дэрыватаў тыпу амшарнік). Матывацыя (сувязь з назвай жывёлы) як бел., так і ўкр. тэрмінаў няясная. Не выключана, што і ў тым, і ў Другім выпадку незалежныя дэрываты ад назваў раслін з асновай коз‑, на гэта, па сутнасці, указвае словаўтварэнне. Шукаць матывацыю ў адносінах да разглядавмых раслін цяжка; ва ўсякім разе знешніх яркіх зааморфных адзнак няма. Аб субстытуцыі тэрмінаў меркаваць быццам бы таксама не прыходзіцца: бел. матэрыял не дае падстаў для гэтага. Мы дапускаем і матывацыю іншага роду (’расліна, якую ахвотна паядаюць козы’), аднак нспасрэднви інфармацыі ікра гэта няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ухапі́ць сов.
1. ухвати́ть, схвати́ть;
у. за рука́ў — ухвати́ть за рука́в;
2. разг. (захватить в своё пользование) ухвати́ть; урва́ть;
3. перен. улови́ть, ухвати́ть;
мы адра́зу ж ~пі́лі яго́ ду́мку — мы сра́зу же улови́ли (ухвати́ли) его́ мысль;
4. разг. (наскоро съесть чего-л.) перехвати́ть;
5. разг. упра́виться, успе́ть;
рабо́ты шмат, за дзень не ўхо́піш — рабо́ты мно́го, за день не упра́вишься
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. каго-што і па чым, у што. Нечакана, моцна, з шумам ударыць, стукнуць. І, ліха ўскочыўшы адразу ж на фурманку, Шарахнуў [Сцяпан] Караннога пугай: «Но-о! Недалуга!» Маеўскі. / у безас. ужыв. Загрымела блізка, і па вагону шарахнула шлакам. Ставер. // і чым. Стрэліць у каго‑, што‑н. [Бацька:] — [Спачатку] з правага бі, а тады ўжо, наўздагон, дранкулькай шарахнеш. Масарэнка. // Разграміць, разбіць (ворага). А што, калі скарыстаць такі зручны момант ды шарахнуць усю гэтую зграю адным махам? Новікаў.
2. што і чым. Рэзнуць, адрэзаць з сілай, хутка. Шарахнуць кусок булкі. □ Грыша выцер паперкай пальцы. — Родны брат касою шарахнуў [дзеда]. «Здалося яму, што Стахей залез на паўступні ў яго сенажаць. Місько. // што. Аддзяліць; адарваць. [Сурвіла:] Тады мы адразу паўмаёнтка зямлі і шарахнем. Чорны.
3. Зашумець, з шумам праляцець. Нешта шарахнула ў верхавінах сосен, і ў вушы Кляновічу неспадзявана даляцела звонкае: «Куку, ку-ку...» Пестрак.
4. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца мурагом (у 1 знач.). Хлопчык сеў на мурожную траву і доўга не зводзіў вачэй з салдата. Гамолка.
2. На якім расце мурог (у 1 знач.). За дубамі адразу пачынаўся мурожны поплаў. Галавач.
3. Які з’яўляецца мурагом (у 2 знач.). Сена было мурожнае, яно абдавала гарачым пахам і трывожна п’яніла. Скрыган.
4. Уласцівы мурагу, які пахне мурагом. Я спяваў пра сенажаці, Пра мурожны пах мядункі. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, каму-чаму, з інф., з дадан. сказам і без дап.
Даць якое‑н. абяцанне, абавязацца зрабіць што‑н. Аня крыху пастаяла з Касяй, паабяцала ёй свае канспекты. Карпюк. Семіпалаў паабяцаў у гэты ж дзень азнаёміцца з матэрыяламі следства і ўжо тады даць пэўную параду. Колас. З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. хлопчык.. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак., з кім-чым.
Разм.
1. Зрабіцца роўным з кім‑н. Дзеці параўнаваліся з бацькамі.
2. Палічыць сябе роўным з кім‑н., у чым‑н., у якіх‑н. адносінах.
3. Аказацца на адной лініі, побач з кім‑, чым‑н. — Не там шукаеце.., — сказаў .. [гаспадар], калі з ім параўнаваўся прадстаўнік улады, і, мабыць, сам спалохаўся таго, што сказаў, бо адразу шмыгануў у сенцы. Чарнышэвіч.
4. Зрабіцца роўным, выраўнавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасце́ль, ‑і, ж.
1. Тое, што падсцілаецца для спання, спальныя рэчы. Паслаць чыстую пасцель. □ [Аксеня Арцёмаўна] прынесла з сабою ў арцель конаўку, чыгун, міску і лыжкі, пасцель. Місько. // Месца для спання, пасланы ложак. Прыйшоўшы позна ўвечары з заняткаў, Марыя адразу клалася ў пасцель і накрывалася з галавою. Кулакоўскі. [Жанчына] слала на падлозе пасцель — прывабліва шалясцела сена. Мележ.
2. Спец. Частка вырабу ці якой‑н. прылады, на якой размяшчаецца што‑н. Пасцель падшыпніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піка́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Востры на смак, рэзкі. Пікантны соус.
2. перан. Які сваёй незвычайнасцю выклікае цікавасць. — Цікава, цікава, — адразу загарэўся Леў Іванавіч, падкі на ўсякія нечаканыя і пікантныя здарэнні. Васілевіч. // Не зусім прыстойны. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў пікантны анекдот. Бядуля.
3. перан. Прывабны, спакуслівы. Пікантная жанчына. □ Другія ж кінатэатры відаць здалёку. Ля іх ззяюць неонавыя рэкламы, на якіх паказаны самыя пікантныя кадры з фільмаў. Філімонаў.
[Фр. piquant. — калючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)