Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр. кабась ’тс’. Рус. зах.-бран. кабась‑кабась ’тс’, рус. кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаська‑кабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рхаць ’пырскаць вадой з рота’ (навагр., З нар. сл.), ’бурчаць, лаяцца’ (Юрч.), укр. пу́рхати ’пырхаць’, рус. пу́рхать ’тс’, пу́рхаться ’пялёскацца (у вадзе, снезе, пыле і пад.)’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. смал. пурх! ’пырх!’, укр. пурх! ’тс’, гл. пы́рхаць. Паводле Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7), рэфлекс -ur на месцы ‑ъr‑, параўн. рус. порха́ть ’пырхаць’, чэш. prchati ’пырскаць’ — фанетычная анамалія, узнікшая пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. pur̃kšti ’марасіць’, што, улічыўшы імітацыйны характар слова, неабавязкова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бусла́й (Нас.), тое ж, што буса́йла (гл. пад бусава́ць). Але не выключаецца, што бел. бусла́й, як і рус. бусла́й, іншага паходжання (Фасмер, 1, 251). Гл. яшчэ буслік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліфт (ТСБМ), як і ліфта ’ліфт’ (паст., Сл. ПЗБ) — з рус. лифт, якое з англ. lift ’тс’. Канчатак жан. роду ‑а пад уплывам больш ранняга ві́нда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґніжэ́ць, ґніжджэ́ць, ґвіжэ́ць ’кішэць; звінець, гудзець; гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., з літ. gnižė́ti ’кішэць’. Відавочна, не сюды ґіжэ́ць ’тс’ (гл. пад ґіжа́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акамулятар ’страціў зарад’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацюцю́рыцца ’натапырыцца, напыжыцца, наставіць пер’е’ (Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага комлексу цюцюр, гл. цюцюрэць ’надзімацца, натапырваць пер’е’ (Сл. ПЗБ), параўн. начапурыцца, нашашэрыцца ’натапырыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́на ’многа, шмат’ — «дзіцячае» слова (Клім.). Утворана шляхам спрашчэння зыходнага слова (м)но(го) і падваення складоў, параўн. нёню ’не хачу’ (гл.), славен. nȏna ’баба’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капо́рка ’маруда’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.) > капацца ’корпацца ў чым-н.’ ’рабіць марудна’. Нарашчэнне ‑ор‑ пад уплывам поркацца ’тс’. Параўн. таксама капоцька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)