◎Набанды́жыць ’напіхаць, наладаваць’ (ТС), параўн. укр. набендюжитися ’надуцца’. Да экспрэсіўнага бандыжыць, што можа ўзыходзіць да ба́ндыш ’калун, сякера’ (гл.) або да літ. banda ’статак, гурт’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)