Бо́льшасць. Паводле Крэмкі (Гіст. мовы, 2, 124), гэта няпоўная калька (яшчэ дакастрычніцкага перыяду) з рус. мовы (большинство́). Параўн. і ўкр. бі́льшість.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вершнячкі́ мн. л. ’верхнія фіранкі’ (Мат. Гом.) утворана ў выніку пераносу значэння паводле сумежнасці; параўн. вяршні́к ’верхні вушак у акне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маржэ́ніны ’ягады ажыны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, названы ягады паводле падабенства (кропачкі) з божай кароўкай, параўн. літ. maružė ’Coccinella septempunetata’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́х, палюхі, палюхе ’клёцкі з цёртай бульбы’ (Сл. Брэс.). Польск. paluch ’тс’. Паводле Варш. ел. (IV, 297), з paluch ’пальчык’ < раіес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́давалкі ’тонкія жэрдкі наверсе плыта’ (барыс, JP, 54, 1–2, 29). Паводле Бяднарчука (тамсама), ад падвабіць ’падкласці’, гл. падвагі, падвапіна ’падруба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісу́н ’пісака’ (Бяльк.). Да пісаць (гл.). Аб суф. ‑ун са значэннем асоб паводле ўласцівага ім дзеяння гл., Сцяцко (Афікс. наз., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разне́слух ’найвялікшы неслух’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 90), ад не́слух (гл.) з прыслоўем раз (гл. раз-), што надае ўзмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серыкі ‘стрэлкі звычайныя, Capsella bursa pastoris L.’ (Кіс.). Няясна. Відаць, паводле колеру (гл. серы). Параўн. украінскую назву гэтай жа расліны: сірыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяміру́чка ’каса паводле памеру’ (Мат. Гом.), ’назва касы на сем далоней’ (Сцяшк. Сл.). Да сем (гл.), параўн. сямёрка ’тс’, гл. сямёра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)