Тарпэ́ ’мітусенне, мільгаценне ў вачах’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра сувязь з літ. tarpaī ’кругі’, што сумніўна, гл. тарапачэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайню́шка ’церніца’ (навагр., ЛА, 4), польск. дыял. trójnia, trojaczka ’церніца з падвойным (двухрэбравым) білам’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. tráinioti ’церці, мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ло́гаці, ’стукаць’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. klegė́ti ’грукаць, стукаць, моцна гаварыць, шумець’. Менш верагодна германізм — са шлёгаць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лымасыва́ць ’біць’ (Бяльк.). Відавочна, з пачатковага *гламасаваць, якое можна было б лічыць балтызмам — параўн. літ. lámžyti, glámžyti ’мяць, прыціскаць’. Гл. яшчэ гламазда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пушкі ’лісічкі’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lẽpšė, lẽpšis, lepeškà ’абабак, Boletus scaber’. Суфікс ‑ушкі (балтыйскага паходжання) параўн. у авярушкі, гаварушкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́хляць ’марнець, чахнуць’ (ляхав., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. nykia ’той, хто марны’; параўн. таксама ніхвець, ніхраць ’марнець, чэзнуць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўзаць ’пэцкаць, брудзіць, мазаць’ (Шат., Сл. паўн.-зах.), ’мыць’ (ТС). З літ. kiaũzoti ’мазаць, пэцкаць’ (Сл. паўн.-зах., 458; Лаўчутэ, Балтизмы, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марва́ ’адходы ад воску’ (віл., Сл. ПЗБ), рус. пск. мерва́ ’пачассе’. Балтызм. Параўн. літ. marvà ’ўсякае смецце’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маху́тка ’крышачка’, ’малютка’ (Нас.). Да ма́ханькі (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ут‑ (балтыйскім адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. ‑ut‑as, ‑ut‑is).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўмы́га ’маўклівы чалавек’ (маст., Сцяшк. Сл.). Балтызм, аформлены слав. суфіксам ‑yga (Слаўскі, SP, 1, 68–69). Утвораны ад літ. maũmas ’маўклівец, маўчун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)