касі́цца, кашу́ся, ко́сішся, ко́сіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.), крывіцца.

Вокны косяцца.

2. на каго-што. Глядзець коса, убок.

Конь косіцца на машыну.

3. перан., на каго-што. Адносіцца да каго-н. неадабральна, недаверліва, з падазрэннем (разм.).

|| зак. пакасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца (да 1 і 2 знач.) і скасі́цца, скашу́ся, ско́сішся, ско́сіцца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

2. перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.

3. Зал. да гартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудзе́ліцца, ‑ліцца; незак.

Разм. Станавіцца падобным на кудзелю. Праходзіў ваяўнічы настрой пана Зыгмунта. Абвісалі і кудзеліліся вусы, нязграбнымі рабіліся рудыя халяўкі. Лынькоў. На месяц наплываюць доўгія белыя палосы, Іх нешта валачэ з захаду на ўвесь край неба. Над хатай яны кудзеляцца, расплываюцца, як белыя гусі на віры. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаці́цца, залаціцца і залоціцца; незак.

1. (залаціцца). Станавіцца залацістым; набываць адценне, колер золата. Стаў край неба залаціцца. Крапіва.

2. (залаціцца). Вылучацца сваім залацістым колерам, бляскам; ззяць, зіхацець (пра што‑н. залатое, залацістае). На нізкарослых бярозах залаціцца жоўтае лісце. В. Вольскі.

3. (залоціцца). Зал. да залаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мокнуцьстанавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņa ’балота, багністае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́цьстанавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

людне́ць, ‑ее; незак.

Разм.

1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.

2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырэ́ць, ‑эе; незак.

Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэ больш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца. Ваданосаў. // Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр. Астрэйка. Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма... Тарас. // перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)