се́рыя, ‑і, ж.

1. Шэраг аднародных прадметаў, якія маюць якую‑н. агульную прымету. Серыя станкоў. □ Раман «Зямля» з’явіўся пачаткам выдатнай серыі аповесцей і раманаў з жыцця беларускага народа. Адамовіч. // Паслядоўны рад якіх‑н. дзеянняў, падзей і пад. Серыя доследаў. Серыя гімнастычных практыкаванняў. Серыя выбухаў.

2. Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па аднаму ўзору. Паравоз серыі ФД.

3. Частка вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса. Кінафільм у дзвюх серыях.

4. Разрад, катэгорыя цэнных папер (грашовых знакаў, аблігацый ці дакументаў), якія абазначаюцца лічбамі або літарамі. Нумар і серыя бюлетэня. □ Дваццаць пяць тысяч! Я гляджу... нумар, серыя так і плывуць у мяне ў вачах. Рамановіч.

[Фр. série ад лац. séries.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аніга́дкі ’хоць бы што’ (Мар. дыс.) ад гадка з прыстаўкай ні і ўзмацняльнай часціцай а (параўн. анічуць і шэраг іншых утварэнняў з ані‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашарэ́ніць, ошэрэ́ніць ’абступіць кругом, акружыць натоўпам’ (КСТ). Ад шарэн, чарэншэраг, мноства (звычайна пра грыбы)’; магчыма, звязваецца ў свядомасці з шар ’рад’, шарэнак шарэнга’. Параўн. ачарануць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вініл і вытворныя вініліт, вінілхларыд і шэраг іншых хімічных злучэнняў. Запазычана з ням. Vinyl < лац. vinum ’віно’ + грэч. ὕλη ’матэрыя, аснова’ (праз рускую мову, рус. винил і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пару́бшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў? Савіцкі. // Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў. Паслядовіч. Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўра́д ’наўрад, наўрад ці, малаверагодна’ (Нас., Бяльк., ТСБМ, Пятк., ТС), укр., рус. навря́д ’тс’. З *на + в + ряд, гл. радшэраг’, параўн. рус. вряд ’наўрад, малаверагодна’ (< въ + рѧдъ, Фасмер, 3, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мні ’штаны’ (Сл. Брэс.). Да польск. spodnie ’тс’; відаць, адбыўся шэраг фанетычных змен: прыпадабненне сподні > спанні, як у спадніца > спанніца (ДАБМ), далей зноў распадабненне, але з іншым месцам утварэння помні > помні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удасто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., каго-што і чаго.

1. Прызнаць каго‑, што‑н. дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіць узнагароды. □ Шэраг еўрапейскіх акадэмій мастацтваў удастоілі .. [Матэйку] звання ганаровага члена. «ЛіМ».

2. Аказаць каму‑н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад. Следчы хвіліну маўчаў, спадылба пазіраючы на гаспадыню, быццам разважаючы — удастоіць адказам ці пакінуць без увагі пытанне залішн[е] цікаўнай гаспадыні? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаг ‘рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязи ‘стаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяг ‘група вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)