мінёр, ‑а, м.

Спецыяліст па міннай справе, па мініраванню і размініраванню. Плаваў на ваенным караблі [Герасім Дзмітрыевіч] мінёрам. Б. Стральцоў. Падпальваючы хвосцікі шкура, уздоўж рэек, ад шашкі да шашкі, бягуць з агнём мінёры. Брыль.

[Фр. mineur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй. Казінае малако. Казіная шкура. Казіныя сляды. // Зроблены са шкуры, шэрсці, малака казы. Казіны сыр.

•••

Казіная ножка гл. ножка.

Загнаць у казіны рог гл. загнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́тка, ‑ткі, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.

2. Разм. Тое, што наматана, маток. Зняць намотку. □ [Шпулька] павінна быць невялікай і дапускаць намотку 100 метраў шкура, які б вытрымліваў на разрыў груз да 5–6 кілаграмаў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільві́ны і льві́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да льва, належыць яму. Ільвіная шкура. Ільвіная грыва.

2. перан. Які нагадвае чым‑н. ільва; такі, як у льва. Ільвіная сіла.

•••

Ільвіны (львіны) зеў гл. зеў.

Ільвіная (львіная) доля гл. доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел. скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск. skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш. дыял. skura і рус. шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл. *skora, вытворнае ад і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́гравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тыгра (у 1 знач.). Тыгравая шкура. □ Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях. Гілевіч.

2. Такі, як у тыгра, уласцівы тыгру. Тыгравая афарбоўка шэрсці сабакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тулу́н ‘мяшок без разрэзу з садранай з якой-небудзь жывёліны шкуры’ (навагр., Дзмітр.). Укр. тулу́ншкура казы, знятая суцэльна, якая служыць у якасці мяшка для мукі, солі і інш.’, рус. сіб. тулу́ншкура, знятая дудкай, не распоратая ўдоўж’. Запазычана з цюркскіх моў: тур. tuluk, tulum, узб., туркм. тулум ‘бурдзюк’, — усе з манг. tulum ‘тс’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673). Паводле Анікіна (563), н на месцы м у рускай мове — у выніку асіміляцыі або запазычання з Каўказа, дзе тулун ‘мяшок са шкуры’. У Беларусь лексема магла пранікнуць з мовы “літоўскіх татар” (Супрун, «Весці», сер. IV, 1969, 3, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўчы́на ’вырабленая авечая шкура’, рус. овчина, польск. owczyna, серб.-харв. о̀вчина ’вялікая аўца’ і ’аўчына’. Ад ovьka, параўн. літ. avikíena (Траўтман, 20, адносна ўтварэнняў такога тыпу гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 9–10). Гл. Фасмер, 3, 116; Трубачоў, Происх., 69 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызі́ны ’галёшы’ (гом., добр., чач., ветк., кам., жлоб., ЛА, 2), рэзі́на ’гумовы абутак’ (ПСл). Утворна ад рызі́на ’гума’ (гл.) у выніку метанімічнага пераносу назвы рэчыва, з якога зроблены прадмет, на сам прадмет; параўн. фу́трашкура звера’, ’зімовая вопратка з такіх шкур’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падлю́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑люцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і падлюга. [Лясніцкі:] — Не верце хлусні фашысцкіх вырадкаў і іх халуёў-паліцаяў і розных старастаў. Гэта здраднікі і падлюкі! Шамякін. — У, шкура! — аж скрыг[а]нуў зубамі Вася. — Перабег, падлюка! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)