шляхцю́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шляхціц. Зіна раптам адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць сваё. Кулакоўскі. — Цікавы гэты чалавек, Асмалоўскі, — гаварыў тым часам Ярмоленка. — Гэта, браце, Сяргей, з былых шляхцюкоў. Сіўцоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Расахаві́лы ’драўляныя вілы, акаваныя жалезам’ (валож., ЛА, 2), рассахаві́лы ’драўляныя вілы на два зубы’ (Жд. 3). Відаць, кантамінацыя расо́ха (гл.) і ві́лы, параўн. сахаві́лы ’тс’ (гл.). Цікавы выпадак спалучэння ў адным слове праславянскіх сінонімаў рознага паходжання, параўн. Мартынаў, Балто-слав.-итал. изогл., 35.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Касаві́ца ’час касьбы’, ’касьба’ укр. косовиця, рус. косовица, польск. kosowica ’касьба’. Цікавы абмежаваны арэал распаўсюджання гэтага слова. Застаецца не зусім зразумелай семантычная неабходнасць складанага суфікса ‑ov‑ica (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 152, без тлумачэнняў). Зрэшты таксама і ў назвах ’касся’ (параўн. папярэднія словы).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.
Асушальны к.
2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).
К. ствала гарматы.
3. Лінія сувязі, камунікацыі.
Перадача вядзецца па трох каналах.
4. Тое, што і тэлеканал.
Пераключыць тэлевізар на больш цікавы к.
5. звычайна мн., перан. Шляхі, сродкі для дасягнення чаго-н.
Дыпламатычныя каналы.
|| прым. кана́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
шэ́ры, -ая, -ае.
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.
Ш. матэрыял.
Шэрыя вочы.
Шэрае неба.
Ш. кот.
Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.
Шэрае існаванне.
Ш. раман.
3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).
Ш. чалавек.
4. перан. Пра надвор’е: хмурны.
Шэрае надвор’е.
Шэрая раніца.
|| памянш. шэ́ранькі, -ая, -ае.
|| наз. шэ́расць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.
2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Нецікавы ’нецікавы; слабы, малавартасны (ужываецца з назоўнікамі, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых гароднінных культур або назвы хатніх жывёл)’ (Янк. 1), ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’не вельмі добры; непрацаздольны’ (Мат. Гом.), ’неахайны, неакуратны’ (Ян.), ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), нецікавая трава ’непрыгодная на корм’ (Жд. 1). Гл. ці́кавы (у розных значэннях).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
раструбі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак., што, аб чым, пра што, з дадан. сказам і без дап.
Разм. Разнесці чуткі, расказаць усім і ўсюды; раззваніць. Цётка раструбіла на ўсё мястэчка, што ў таго пасадскага кучаравага хлопца з вялікімі вачыма лёгкая рука і добрае сэрца. С. Александровіч. [Віктар:] — Але праект цікавы. І галоўнае — пра яго ўжо раструбілі. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ажы́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ажывіць.
2. у знач. прым. Вясёлы, бадзёры, узбуджаны. Калі Віктар адышоў, Мая, усё яшчэ ўзрадаваная, ажыўленая, са шчаслівымі іскрамі ў вачах, хапіла Мікалая за руку і засмяялася. Карпюк. Грукаючы ботамі, у пакой забег ажыўлены Валодзя. Даніленка. // Які выяўляе ажыўленне. Ажыўлены погляд. Ажыўленая ўсмешка. // Цікавы, жывы, займальны. Ажыўленая размова. // Поўны руху, мітусні, дзейнасці; шумны. Ажыўлены парк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)