Касаві́ца ’час касьбы’, ’касьба’ укр. косовиця, рус. косовица, польск. kosowica ’касьба’. Цікавы абмежаваны арэал распаўсюджання гэтага слова. Застаецца не зусім зразумелай семантычная неабходнасць складанага суфікса ‑ov‑ica (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 152, без тлумачэнняў). Зрэшты таксама і ў назвах ’касся’ (параўн. папярэднія словы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)