ціка́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

Цікавая кніга.

Ц. чалавек.

Цікавыя факты.

Цікава (прысл.) расказваць.

2. Тое, што і цікаўны.

Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.

3. Прыгожы (разм.).

Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| наз. ціка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́кавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ці́кавы ці́кавая ці́кавае ці́кавыя
Р. ці́кавага ці́кавай
ці́кавае
ці́кавага ці́кавых
Д. ці́каваму ці́кавай ці́каваму ці́кавым
В. ці́кавы (неадуш.)
ці́кавага (адуш.)
ці́кавую ці́кавае ці́кавыя (неадуш.)
ці́кавых (адуш.)
Т. ці́кавым ці́кавай
ці́каваю
ці́кавым ці́кавымі
М. ці́кавым ці́кавай ці́кавым ці́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ціка́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ціка́вы ціка́вая ціка́вае ціка́выя
Р. ціка́вага ціка́вай
ціка́вае
ціка́вага ціка́вых
Д. ціка́ваму ціка́вай ціка́ваму ціка́вым
В. ціка́вы (неадуш.)
ціка́вага (адуш.)
ціка́вую ціка́вае ціка́выя (неадуш.)
ціка́вых (адуш.)
Т. ціка́вым ціка́вай
ціка́ваю
ціка́вым ціка́вымі
М. ціка́вым ціка́вай ціка́вым ціка́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ці́кавы I текст. ти́ковый

ці́кавы II бот. ти́ковый

ціка́вы

1. интере́сный; (который увлекает — ещё) увлека́тельный, занима́тельный; (вызывающий любопытство — ещё) любопы́тный;

ц. чалаве́к — интере́сный челове́к;

ц. раска́з — интере́сный (увлека́тельный, занима́тельный) расска́з;

~выя фа́кты — интере́сные (любопы́тные) фа́кты;

2. заба́вный; зате́йливый;

~вая ца́цка — заба́вная (зате́йливая) игру́шка;

3. примеча́тельный;

~выя мясці́ны — примеча́тельные места́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Зроблены, пашыты з ціку ​2. Цікавая навалачка. Цікавы чахол.

ці́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да ціка ​3, з’яўляецца цікам ​3. Цікавае дрэва.

2. Зроблены з драўніны ціку. Цікавая мачта.

ціка́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе. Цікавая кніга. Цікавы даклад. □ Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся. Рылько. // Які вызначаецца сваёй работай, багатымі ведамі і іншымі прыкметнымі рысамі. Паездкі на Бярозаўскую ДРЭС запомніліся і ўсхвалявалі мяне перш за ўсё сустрэчамі з вельмі цікавымі людзьмі. Дадзіёмаў. Цікавы чалавек наш палітрук. Ён бясконца ходзіць ад адной гарматы да другой, на прыбор, да сувязістаў і разведчыкаў і праводзіць гутаркі. Шамякін.

2. Забаўны; незвычайны. Я сягоння вам хачу Расказаць пра сад дзіцячы, Што там добрага пачуў, Што цікавага пабачыў. А. Александровіч. Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.

3. Знамянальны, характэрны; прыкметны якімі‑н. якасцямі, уласцівасцямі. Ёсць пушчы, якія не менш цікавыя, [чым] далёкія трапічныя лясы. Маўр.

4. Разм. Прыгожы. [Пані Вашамірская] аглядае сябе, — яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў. Бядуля.

5. Тое, што і цікаўны (у 1 знач.). [Сцяпан:] Вельмі васпанна цікавая! Скора састарышся, каханенькая, родненькая, як усё будзеш ведаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цік², -у, м. (спец.).

Шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, пашыўкі чахлоў і пад.

|| прым. ці́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цік³, -а і -у, м.

1. -а. Дзікарослае дрэва сямейства вербенавых з моцнай драўнінай, якое расце ў лясной паласе Індыі, Індакітая.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва, якая выкарыстоўваецца ў караблебудаванні.

|| прым. ці́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небезынтере́сный ціка́вы; (довольно интересный) даво́лі ціка́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

интере́сный ціка́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занима́тельный займа́льны, ціка́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)