калейдаско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор-цацка, у якім пры паварочванні ў розныя бакі ўзнікаюць усё новыя каляровыя ўзоры. // перан. Бесперастанная змена з’яў, падзей і пад. Калі [Андрэй] прыплюшчваў вочы, розныя твары ўзнікалі перад вачамі. І ў гэтым калейдаскопе панавала адно — непераможны настрой гумару, бадзёрасці, смеху. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́цік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да салдат. Бабулька, відаць, мела добрае сэрца, пашкадавала салдацікаў: з цыбуляй вынесла і па агурку, і па кубку малака. Машара.

2. Дзіцячая цацка ў выглядзе салдата. Алавяны салдацік.

3. у знач. прысл. салда́цікам. У стаячым становішчы, стоячы. Скакаць у ваду салдацікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вісю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Невялікая вісячая цацка, падвеска для ўпрыгожання чаго‑н. // Замёрзлыя каплі вады, каплі смалы, якія звісаюць, і пад. І згадзіліся ўсе: не вяртацца ж назад! А пад вечар прыціснуў яшчэ і мароз. Аж на пысах у коней — вісюлькі ад слёз. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрынду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Разм. Цацка, забаўка. [Янкі], прадаўшы індзейцам розныя падробленыя пад пацеркі дрындушкі, вярнулі свае .. долары адразу ж назад. Кавалёў.

2. Абл. Прыпеўка. Кірмашнікі гулялі... Толькі час ад часу з расчыненых акон хаты несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні-дрындушкі. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.

2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.

3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́т, -а, М -да́це, мн. -ы, -да́т, м.

1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.

С. музычнага ўзвода.

2. перан. Ваенны чалавек, воін.

Мой тата — стары с.

С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).

○

Лясныя салдаты — партызаны.

|| памянш. салда́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Скакаць у ваду салдацікам (прысл.; стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).

|| прым. салда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пуга́ч 1 ’птушка Strix bubo’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сержп., ТС), ’птушка Bubo bubo’ (Харэўскі, Звяры-суайчыньнікі, Мн., 2000, 65), ’начная сава’ (Цых.), ’птушка сыч’ (Дразд.), ’птушка бугай’ (ТС), укр. пу́гач ’птушка Strix bubo’, рус. пуга́ч ’тс’, польск. puchacz ’птушка Bubo’. Утворана на базе гукапераймання: дзеяслоў пу́гаць (пуга́ч пу́гае, Сержп. Грам., 63), укр. пугу́кати перадае дзеянне паводле выгуку пугу! (Смаль-Стоцкі, Приміт., 165), характэрнага для названых птушак, параўн. таксама: “Крик филина — это слышимое на далеком расстоянии buhu, а его немецкое название — Uhu, Huhu, Puhu” (Птицы, 1, 101). Параўн. ЕСУМ, 4, 626.

Пуга́ч 2 ’пісталет-цацка’, ’той, хто палохае’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. пуга́ч ’пісталет-цацка’ (ад пуга́ть ’палохаць’) ці мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова пугаць, гл. пугнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

Радыус шара.

2. Прадмет такой формы.

Більярдны ш.

○ Зямны шар — планета Зямля.

Паветраны шар —

1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;

2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.

◊

Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.

|| памянш. ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жу́ржа 1 ’дзіцячая цацка: косць з парасячай ці авечай нагі, у якой пракручваецца дзірка, у дзірку зацягваецца нітка. Нітку накручваюць і расцягваюць; расцягваючыся, нітка раскручваецца і прыводзіць у рух костачку. Костачка круціцца і вурчыць, «журжыць»’ (Бяльк.). Параўн. рус. раст. журже́лка ’дзіцячая цацка з косці’, ’бабка для гульні’. Параўн. жужу́лачкі ’цацкі з касцей’, жураўка ’калодка з дзіркай у прыладах’. Тлумачэнне рэаліі вядзе да сувязі з дзеясловам *журжаць (параўн. рус. варонеж., кур. журжать ’гусці’), але ці не народная гэта этымалогія, асабліва калі ўлічыць словы жураўка, жужулачкі? Ці няма тут адлюстравання і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ з пашырэннем ‑r‑ (Покарны, 1, 393–397)? Параўн. літ. gauras, лат. gauri ’валасы на целе’, літ. ’ільняное валакно’, с.-іран. gūaire ’кучары’, нарв. kaure ’тс’. Няясна. Гл. яшчэ жу́ржа 2.

Жу́ржа 2 ’распусніца’ (Бяльк.), ’непаседлівая жанчына’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. валаг., перм., сарат. журжа ’распусніца, каханка’, без месца ’буркун’, калуж. журжавый ’бурклівы’. Значэнне ’непаседлівасці’, а таксама пашыранасць там жа, дзе журжа 1 ’цацка, што круціцца’, вядзе да сцвярджэння аб сувязі гэтых амонімаў паводле «паводзін». Аднак рус. значэнне ’бурклівы’ вядзе да магчымай сувязі з «гукавым» бокам цацкі, а пашырэнне на далёкіх рус. арэалах, дзе не зафіксавана адпаведная цацка, дазваляе нават меркаваць аб самастойным развіцці там слова журжа на базе дзеяслова тыпу журить з экспрэсіўным падваеннем зычнай: *журжить ’бурчаць’, а магчыма, і ’многа гаварыць’. Параўн. кубан. журба ’журлівы чалавек’. Калі ж журжа 2 — агульнае ўсх.-слав. слова, сувязь з журжа 1, відаць, другасная, а першаснае значэнне журжа 2, магчыма, ’каханка’ (’тая, пра якую журбота, клопат, туга’), адкуль ’распусніца’. Фіналь ‑жа можна разглядаць і як суфікс (параўн. любжа ’зёлкі для любві’, Гарэц.; Сцяцко, Афікс. наз., 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́бік, ‑а, м.

1. Памянш. да куб ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.

3. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Дзіцячая цацка, якая складаецца з набору маленькіх драўляных прадметаў у форме куба, звычайна з наклеенымі на ўсіх гранях літарамі, малюнкамі. Скласці домік з кубікаў.

4. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Знакі адрознення сярэдняга каманднага саставу ў Савецкай Арміі да 1943 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)