хіста́нне ср.
1. кача́ние, колеба́ние, раска́чивание, шата́ние; см. хіста́ць 1, хіста́цца 1;
2. перен. (нерешительность) колеба́ние;
пасля́ до́ўгіх ~нняў я даў зго́ду — по́сле до́лгих колеба́ний я дал согла́сие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Віхта́ ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 270). Няясна. Верагодна, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *віхтаць ’хістацца, качацца’, якое да віхаць з т устаўным у выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. маг. віхто́вы ’скоры, рашучы, актыўны, энергічны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маската́ць ’стукаць, шумець’ (смарг., Сцяшк. Сл.), драг. по‑москота́тэ посу́док ’з шумам паразбіваць посуд’ (КЭС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. maskatúoti ’шавяліцца, дрыжэць, трэсціся; гойдацца, хістацца; махаць, размахваць’, ’рабіць рухі рукамі; хуценька бегчы’, ’балбатаць’, ’гарэзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхла́ 1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.
Віхла 2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важґа́цца 1 ’прагінацца’ (гук ґ выбухны) (З нар. сл.): «кладка важгаецца». Да вага (?). Магчыма, кантамінацыя ва́жыцца ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.) і вагацца. Параўн. рус. провеситься, серб.-харв. ва́гнути узважыць’ і ’прагнуцца’.
Важга́цца 2. Гл. важдацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расхіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць доўга і моцна хістацца. Спрытны Ра пераскочыў на суседнюю галіну, але яна так нахілілася і расхісталася, што другім няма чаго было і думаць .. [ісці] за ім. Маўр.
2. Стаць хісткім, няўстойлівым ад хістання. [Пётр:] — Расхісталіся гайкі, нож стукае, а там і сарвацца можа. «Звязда».
3. перан. Стаць слабым; расстроіцца. Дысцыпліна расхісталася. Здароўе расхісталася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пахіта́цца ’пахадзіць, пагуляць’ (Ян.). Да ўкр. no‑хитатися ’пахістацца’. Семантыка, як у рус. no‑шататься. Параўн. таксама польск. chytać się ’хістацца’, ’бадзяцца, швэндацца’. Усе да прасл. xytati (sę), якое з *xü‑t‑ > xy‑t‑ (Мее, MSL, 14, 1907, 388).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягу́шкацца ’гушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́цца ’калыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкацца ’гойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
размахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. чым. Зрабіць моцны ўзмах чым‑н.; прымусіць што‑н. хістацца. Максімецкі ўсхапіўся, хапіў сваю вінтоўку за рулю, размахнуў ёю навокал сябе і палажыў на месцы аднаго немца. Чорны.
2. што. Развесці ў бакі, раскінуць. Размахнуць крылы.
3. што. Разм. Развіць, разгарнуць што‑н. у вялікіх маштабах. Вось і сядзіба! Можна размахнуць Такі маёнтак. З. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прымусіць хістацца; раскалыхаць. Калі чалавека, які званіў, забілі, званы доўга яшчэ гудзелі, так моцна ён расхістаў іх. Шамякін.
2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым, хісткім. Расхістаць слуп. □ Валока як-колечы спрабаваў расхістаць абломак [бетону], ля якога цадзіўся промень, штурхнуў яго ўгару і пацягнуў на сябе. Быкаў.
3. перан. Давесці да разладу, падарваць. Сялянскія паўстанні расхісталі феадальнапамешчыцкі лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)