Раскярэ́тацца ’шырока расставіць ногі’ (швянч., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, фармальна звязана з літ. išsi‑kerė́ti ’тс’. Параўн. раскірэ́ка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плуце́нка ’спадніца, тканая ў рознакаляровыя палоскі’ (Жд. I). Гл. плацейка (гл.); хутчэй за ўсё, фармальна адпавядае польск. plócienko ’баваўняна-ільняное палатно’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пацярэбнік, (фалькл.) пацярэбнічак ’спажывец’ (Нас.). Да церабіць (гл.), параўн. песню: Ой, прыехалі пацярэбнінкі, ды цярэбяць, цярэбяць зубонкі. Фармальна лексеме пацярэбнік адпавядае рус. потребитель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тье ’ростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць 2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакалаці́ць (пэрэколоты́ты) ’шмат разоў узараць (пра поле)’ (Выг.). Фармальна ўзыходзіць да пера- і калаці́ць (гл.), аднак у апошнім значэнне ’араць’ адсутнічае. Магчыма, збліжанае з мяшаць ’пераворваць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квасе́ц ’кісліца, заечая капуста, Oxalis Acetosella L.’ (Дэмб. 1, Бяльк., Яруш., Кіс.). Укр. квасець ’шчаўе’, рус. квасец ’тс’. Фармальна прасл. kvasbCb. Але батанічная назва, марыць, больш позняга паходжання. Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералажы́ць ’заперці (дзверы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Фармальна да пера- і лажы́ць (гл.), аднак семантычна падобна да літ. užkélti ’замкнуць, зачыніць (вароты)’, у якім kélti мае (побач з іншымі) значэнне ’перамяшчаць; пераводзіць, пераносіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)