Плын ’скокі’ (гом., Мар. Ром.) у песні: Вуценятка плыгне, сетачкі парве, са мною ў плын пойдзе… (тамсама). Відаць, да плыгаць (гл.). Першапачаткова было б Тплыгн, як стогн. Аднак параўн. смал. альта ’плынь ракі’, ’плавание’, бел. плынь ’цячэнне’, як і польск. ріуп ’вадкасць’, ’газ’ — даплыць (гл.), полымя, płynąć, з формы цяп. часу якога паходзіць -л < прасл. *plynǫti ’перамяшчацца па паверхні вады’, сюды ж польск. płynąćуцякаць, бегчы’, рус. дыял. плыпуть ’хутка пабегчы’, што сведчыць, магчыма, пра старую сувязь плыгаць і плыць (гл.). Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уцячы́ I сов. втечь; см. уцяка́ць I

уцячы́ II сов.

1. убежа́ть; удра́ть;

хло́пчык уцёк з до́му — ма́льчик убежа́л и́з дому;

2. (скрыться) убежа́ть;

за́яц уцёк у лес — за́яц убежа́л в лес;

3. (из ссылки, тюрьмы и т.п.) убежа́ть, бежа́ть; уйти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убега́ть несов.

1. бе́гчы; (выбегать) выбяга́ць; (отбегать) адбяга́ць, адбяга́цца; (забегать) забяга́ць;

я убега́ю разг. я бягу́ (пабе́г, пабягу́);

2. (уходить тайком, спасаться бегством) уцяка́ць; (сбегать) збяга́ць; см. убежа́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смы́каць ‘выскубваць, шчыпаць, тузаць’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Ласт., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ТС), ‘часаць’ (Уладз.). Параўн. укр. сми́кати ‘тс’, рус. дыял. смы́кать ‘тузаць, праць, церці’, польск. smykać ‘тузаць, зрываць’, чэш. smýkati ‘цягнуць, валачыць’, славац. smýkat’ ‘тс’, в.-луж. smykać ‘слізгаць’, н.-луж. śmykaś ‘соўгаць, тачыць’, серб.-харв. сму́цати ‘сцягваць, зрываць’. Прасл. *smykati, роднаснае літ. šmùkti ‘спаўзаць, спадаць’, лат. šmuktуцякаць, саслізгваць’ < і.-е. *(s)meuk‑/*(s)meug‑ (Фасмер, 3, 694–695; Шустар-Шэўц, 1325–1326; SEK, 4, 325–326). Гл. таксама формы без рухомага s‑ пад мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́зна,

1. прысл. Пад канец якога‑н. часу, калі прайшла большая частка яго. Госці разышліся позна ўночы, але Мікола не адразу лёг спаць. Краўчанка.

2. безас. у знач. вык. Пра позні час. Было ўжо і сапраўды позна, і Салаўёў не стаў затрымліваў сябра. Шахавец.

3. прысл. Пасля звычайнага, устаноўленага часу. Участак быў засеяны позна, у чэрвені, і цяпер авёс толькі пачаў выходзіць у трубку. Асіпенка. Міхалка ўстаў позна, ніхто яго не турбаваў. Чорны.

4. безас. у знач. вык. Аб прапушчаным зручным моманце. Толя з Міхасём убачылі .. [салдат] зусім блізка — метраў за трыста, на дарозе. Уцякаць было позна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Скрэбці па якой‑н. паверхні чым‑н. вострым, цвёрдым; рабіць драпіны. Голле хвастала па твары, драпала рукі, чаплялася за кашулю. Хомчанка. [Фрося] пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго за доўгія вусы. Бядуля. // Разм. Чухаць цела. Маўчала і цямнела прыгожае веснавое неба, і дзядок драпаў свае худыя валасатыя грудзі. Гарэцкі. Каму свярбіць, той драпае. З нар.

дра́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. пагард. Паспешліва адступаць, уцякаць. — Немец драпае, даганяць трэба, — адным духам выпаліў танкіст. Якімовіч. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарапо́к 1, ‑пка, м.

1. Абломак, асколак разбітага глінянага, чыгуннага або фарфоравага вырабу. На падлозе разам з гэтым ламаччам валяліся чарапкі разбітага посуду, патэльня. Чарнышэвіч. Тут жа ў чарапку ад разбітага чыгуна стаяла малако. Пальчэўскі.

2. Разм. Невялікі гаршчок, міска або кубак. [Віктар:] — Пойдзем шукаць гліны, можа злепім які чарапок. Маўр. [Кірыла:] — А калі ж чарапкі свае пазабіраеш? Там жа і формы гэтыя твае валяюцца, парасяты іх лычамі качаюць па дварэ, і вёдры, і цабэркі. Скрыган.

чарапо́к 2, ‑пка, м.

Разм. груб. Тое, што і чэрап. [Парубшчык] уцякаць кінуўся. Гарашун — за ім. І яму перапала — добра загрэў па чарапку. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́гство ср. уцёкі, -каў мн., ед. уцёк, -ку м. (употребляется преимущественно во мн.); уцяка́цтва, -ва ср.;

обрати́ть в бе́гство прыму́сіць уцяка́ць;

обрати́ться в бе́гство кі́нуцца (пусці́цца) наўцёкі;

спаса́ться бе́гством ратава́цца ўцёкамі (уцяка́цтвам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

побе́гI м. (бегство) уцёкі, -каў, ед. уцёк, -ку м. (употребляется преимущественно во мн.);

соверша́ть (соверши́ть) побе́г уцяка́ць (уцячы́);

он соверши́л пять побе́гов из тюрьмы́ ён пяць разо́ў уцяка́ў з турмы́;

план побе́га план уцёкаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)