Прыва́біць ’імітуючы голас (звычайна птушак), паклікаць; прыцягнуць увагу, погляд і пад.’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), пріва́біць (Бяльк.), прыба́віць ’прывабіць’ з метатэзай (ТС). Сюды ж вытворныя: прыва́ба ’тое, што прываблівае, прыцягвае да сябе, прынада; прывабнасць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТСБМ), ’пчаліная прынада’ (ваўк., лаг., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС), прыва́бнік, прыва́бачнік ’невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (ваўк., лід., нясвіж., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Узыходзіць да праславянскага прэфіксальнага ўтварэння *privabiti, якое ад *vabiti, гл. ва́біць. Укр. прива́бити ’прывабіць, прыцягнуць’, рус. дыял. прива́бить ’прынадзіць’, ст.-рус. прива́бити ’запрасіць, паклікаць; угаварыць, прыцягнуць да сябе’, польск. przywabić, чэш. přivabiti, серб.-харв. прива̀бити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгавары́ць ’назначыць пакаранне; рашыць, вырашыць; угаварыць, прываражыць, прывярнуць’ (ТСБМ), прыговоры́цца ’падлашчыцца, паддобрыцца ў размовах’ (ТС), прыгаво́рны ’хвароба, якую прыгаворваюць’ (Нар. Гом.). Да гавары́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя бяссуфіксныя назоўнікі з працягам і развіццём семантыкі: прыгаво́р ’рашэнне суда, пастанова, рашэнне, меркаванне па якому-небудзь пытанню’ (ТСБМ, Др.-Падб.), пры́гавар ’ухвала (на вясковым сходзе)’ (Др.-Падб.), прігаво́р ’прыгавор’ (Бяльк.); прыгаво́р, звыч. мн. л. прыгаво́ры ’словы, якімі суправаджаюць якое-небудзь дзеянне; урокі’ (ТСБМ; маг., ЛА, 3), прыгаво́рны ’сурочаны’ (Байк. і Некр.), прыгаво́р ’прымаўка’ (брасл., даўг., в.-дзв., красл., лях., Сл. ПЗБ), прі́гывыр ’тс’ (Бяльк.); сюды ж памянш. прыгаво́рка, пры́гово́рка ’вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, прымаўка’ (Растарг., ТСБМ; гродз., в.-дзв., карэліц., Сл. ПЗБ; ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

облома́ть сов.

1. (отделить части, куски чего-л.) аблама́ць, мног. паабло́мліваць; палама́ць;

облома́ть себе́ зу́бы перен. палама́ць сабе́ зу́бы;

2. перен., прост. (воздействовать на кого-, что-л., уломать) аблама́ць, улама́ць; (уговорить) угавары́ць; (убедить) перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сватаючы, атрымаць згоду на шлюб; паспяхова завяршыць сватаўство. [Мацей:] — Даўней не гэтак жаніліся. Не. Хто іх, маладых, сасватае цяпер? Пальчэўскі. // перан. Разм. Зблізіць, з’яднаць. Задача ў нас [людзей] была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.

2. перан. Разм. Прапанаваць, уладкаваць каго‑н. куды‑н. Год назад, можа і сам не здагадваючыся, сасватаў.. [Глушко] на двайную службу начальнік дыстанцыі. Навуменка. [Дзернушкоў:] — Колькі ўжо старшынь калгаса тым Хатлянам сасваталі! З райактыву пасылалі таварышаў, і ніхто не мог замацавацца там. Бялевіч. // Угаварыць, схіліць каго‑н. на што‑н. Ці не здагадваўся [дзед], што яго хочуць сасватаць на рызыкоўную справу — асаджваць пчол? Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. наламаў, ‑мала; заг. наламі; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго‑н. Наламаць букет бэзу. Наламаць галля. □ Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэмя яловых лапак, палажыў іх каля агню, заслаў воўчаю шкураю. Колас. // Паламаць, сапсаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наламаць цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць. Наламаць галіну.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан.; каго. Разм. Схіліць да чаго‑н., угаварыць заняцца чым‑н. У Лаўрэна былі тры сыны. Ён таксама хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка. Сабаленка.

•••

Наламаць дроў — нарабіць памылак пры выкананні чаго‑н.

Наламаць руку — тое, што і набіць руку (гл. набіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уня́ць, уйму, уймеш, уйме; уймём, уймяце; пр. уняў, уняла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Угаварыць або прымусіць каго‑н. супакоіцца, перастаць хвалявацца, крычаць, плакаць і пад. — Аўдоцця... — хоча перапыніць яе крык сам Анішчык, але дзе табе ўняць бабу, калі яна захацела пакрычаць. Мурашка. Нейкі час цяжкавата было аднавіць парадак, уняць гаваркіх. Кавалёў.

2. Суняць, супакоіць (пачуцці, боль і пад.). Я не супакойваў жанчыну, — я ведаў, што боль матчынага сэрца нельга ўняць нічым. Сачанка. Хлопец не можа ўняць дрыжыкаў. Навуменка. Уласнаю персонай Вяртаўся ён з раёна І смагі аніяк не мог уняць. Вітка. // Спыніць (кроў, слёзы). Спярша .. [тэлефаніст] прыклаў два пальцы к параненаму месцу, каб уняць кроў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) накіраванасці дзеяння ўнутр прадмета або асяродцзя, напр.: убіць, увезці, уплесці;

2) распаўсюджання дзеяння на ўвесь аб’ект або на частку яго, напр.: увешаць, удзяліць;

3) давядзення дзеяння да пэўнага выніку, напр.: угаварыць, угарнуць, усаліць;

4) працякання дзеяння насуперак чаму-н., напр.: усядзець, уцярпець;

5) аддзялення часткі ад прадмета, змяншэння або павелічэння яго колькасці, аб’ёму, змянення якасці, напр.: урэзаць, удвоіць, усушыць;

6) устойлівасці дзеяння, напр.: устаяцца, улегчыся;

7) поўнага паглыблення ў дзеянне, напр.: учытацца, удумацца;

8) звычак суб’екта, яго асаблівых рыс, напр.: унадзіцца, ужыцца;

9) стану суб’екта, напр.: упіцца, угаманіцца;

10) узаемнасці дзеяння, напр.: угаварыцца, умовіцца, улюбіцца.

II. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са знач.:

1) месца, прасторы, напр.: убок, уверсе;

2) часу, напр.: увосень, уначы;

3) меры і ступені, напр.: удвайне, утрайне;

4) спосабу дзеяння, напр.: употай, уголас.

III. Утварае форму закончанага трывання дзеясловаў, напр.: уджаліць, уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр. науща‑ ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус. наущить ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус. наустити, рус. науститьугаварыць, падбух-торыць© укр. наустити ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус. внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус. науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ. äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл. *ustjatiy гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго‑н. Падрыхтаваць даклад. Падрыхтаваць рукапіс да набору. □ Штаб злучэння падрыхтаваў план разгрому карнікаў. Шамякін. // Зрабіць поўнасцю гатовым, прыдатным для выкарыстання. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць карэнне... Зарэцкі.

2. Даць неабходныя веды, навучыць для якой‑н. мэты. Падрыхтаваць навучэнцаў да экзаменаў. Падрыхтаваць спецыялістаў. □ Робячы стаўку на шырокае народнае паўстанне, Кастусь думаў і пра яго кіраўнікоў і арганізатараў. Дзе іх узяць?.. Іх трэба толькі выявіць і падрыхтаваць. Якімовіч.

3. Настроіць адпаведным чынам для ўспрымання якой‑н. навіны, звесткі і пад. [Аня:] — А што, калі бацька будзе супроць нашага вяселля? Ты ж ведаеш яго, ён такі ўпарты. Яго трэба падрыхтаваць, угаварыць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склони́ть сов.

1. схілі́ць, мног. пасхіля́ць, нахілі́ць, мног. панахіля́ць, пахілі́ць; (нагнуть) нагну́ць, мног. панагіна́ць; (опустить, спустить) апусці́ць, мног. паапуска́ць, спусці́ць, мног. паспуска́ць;

склони́ть го́лову схілі́ць (нахілі́ць, пахілі́ць, апусці́ць) галаву́;

склони́ть ве́тку нахілі́ць (нагну́ць) галі́нку;

склони́ть знамёна апусці́ць (спусці́ць) сцягі́;

2. перен. (убедить) схілі́ць, угавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)