угавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што).

1. і з інф. або дадан. Пераконваючы, схіліць да чаго-н.

У. пайсці ў грыбы.

2. Супакоіць, суцешыць.

У. дзіця.

|| незак. угаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. угаво́рванне, -я, н. і угаво́р, -у, м. (звычайна мн.).

Не паддавацца ніякім угаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угавары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угавару́ угаво́рым
2-я ас. угаво́рыш угаво́рыце
3-я ас. угаво́рыць угаво́раць
Прошлы час
м. угавары́ў угавары́лі
ж. угавары́ла
н. угавары́ла
Загадны лад
2-я ас. угавары́ угавары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час угавары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угавары́ць сов.

1. уговори́ть; убеди́ть; урезо́нить; склони́ть;

2. успоко́ить, уте́шить;

у. дзіця́ — успоко́ить (уте́шить) ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак., каго-што.

1. і з інф. або дадан. сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце. Гурскі. Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы. Шахавец. [Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць. Карпюк. // Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Купала.

2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угаварыць, упрасіць; уламаць (разм.); умалёгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

уговори́ть сов. угавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улести́ть сов., разг. угавары́ць, ула́шчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угаво́р, -у, м.

1. гл. угаварыць.

2. Узаемная дамоўленасць пра што-н.

Дзейнічаць па ўгаворы (як дамовіліся). У. даражэй за грошы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

Заахвоціўшы чым-н., угаварыць перайсці, пераехаць куды-н., пераманіць.

П. добрага работніка.

|| незак. перава́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урезо́нить сов., разг. угавары́ць; (убедить) перакана́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)