сімфо́нія, ‑і, ж.

1. Вялікі музычны твор для аркестра, звычайна з 3–4 частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам. Малады кампазітар.. запрасіў мяне паслухаць сваю новую сімфонію. Бядуля. Трэцяя сімфонія Бетховена — грандыёзны па задуме і філасофскай глыбіні твор. «Звязда».

2. перан. Гарманічнае спалучэнне розных з’яў — гукаў, фарбаў, тонаў і пад. А ў гэтых дрэвах, лістах і былінках пераклікаюцца птушкі, кузуркі, і іх галасы зліваюцца ў адну сімфонію дзівоснай музыкі жыцця. Колас. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў — усё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. Хадкевіч.

[Ад грэч. symphōnia — сугучча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́ха,

1. Прысл. да сухі (у 10, 11 і 12 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць вільгаці ў паветры. Устронцы каламі забілі Сімху і падпалілі яго хату. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок. Лобан. // Пра адсутнасць вады, вільгаці дзе‑н. Пад густымі абамшэлымі лапамі елкі было суха, утульна. Лынькоў. Цяпер затое суха ў боце, Бо пад нагой зімовы лёд. Астрэйка.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне сухасці (у роце, горле). [Завішнюк] пачуў, што голас у яго стаў сіпаты, пачуў яшчэ, што горка ў роце і суха — не павярнуць языком. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабра́цца, ‑бяру́ся, ‑бярэ́шся, ‑бярэ́цца; ‑бяро́мся, ‑бераце́ся; зак.

1. Пераадольваючы якія‑н. цяжкасці, перайсці, пераправіцца цераз што‑н. Перабрацца на другі бераг. Перабрацца цераз высокі плот. □ Першую машыну мост вытрымаў, перабралася і другая, і трэцяя, і пятая. Мележ.

2. Перайсці, перамясціцца на іншае месца. Я перабраўся разам з посцілкай і падушкай у другі канец адрыны і доўга разважаў пра сваё жыццё. Бажко. // Перасяліцца. Гады цераз тры Міцкевічы перабраліся на сталае жыхарства ў Навагрудак. Лойка. Узрадаваныя вераб’і ў той жа дзень перабраліся з-пад страхі ў шпакоўню, перацягнуўшы туды ўсе свае небагатыя пажыткі: пер’е, салому ды шматкі анучак. Шуцько.

•••

Перабраўся воўк у аўчынку — прыкінуўся добрым; схаваў свае намеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 60 мінутам.

Прыйсці раней на гадзіну.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад паўдня ці ад паўночы.

Г. ночы.

Трэцяя г. дня.

3. Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і пад.

Акадэмічная г.

4. толькі мн. Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў).

Мець гадзіны ва ўніверсітэце.

5. Пара́, час (высок.).

Суровая г. вайны.

6. Час, адведзены для чаго-н.

Прыёмныя гадзіны.

Вольная г.

Гадзіна пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая гадзіна (разм.) — змрок вечарам пасля заходу сонца.

|| ласк. гадзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. гадзі́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Г. перапынак.

Гадзінная норма.

Паехаць гадзінным цягніком (які адпраўляецца ў гадзіну дня, ночы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зямля́, -і́; мн. зе́млі, зяме́ль, Д зе́млям, ж.

1. (у тэрміналагічным значэнні — з вялікай літары). Трэцяя ад Сонца планета, якая круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца.

Месяц — спадарожнік Зямлі.

2. Суша (у адрозненне ад воднай або паветранай прасторы).

На гарызонце маракі ўбачылі зямлю.

Адрознівацца як неба ад зямлі (вельмі моцна, рэзка).

3. Глеба, верхні слой кары планеты Зямля, паверхня.

Апрацоўка зямлі.

Хадзіць па зямлі.

4. Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, што ўваходзіць у састаў кары нашай планеты.

З. з пяском і глінай.

5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні.

Калгасная з.

Цалінныя землі.

6. Краіна, дзяржава (высок.).

Беларуская з.

|| памянш.-ласк. зяме́лька, -і, ДМ -льцы, ж. (да 3—5 знач.; разм.) і зямлі́ца, -ы, ж. (да 3—5 знач.; разм.).

|| прым. зяме́льны, -ая, -ае (да 5 знач.), земляны́, -а́я, -о́е (да 3 і 4 знач.) і зямны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Зямельны ўчастак.

Зямельныя работы (работа па ўпарадкаванні насыпаў, каналаў і пад.). Зямны шар.

Зямная вось.

Зямны паклон — нізкі паклон як выказ глыбокай павагі, удзячнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тре́тий в разн. знач. трэ́ці;

тре́тьего дня пазаўчо́ра;

в тре́тьем году́ пазале́тась, у пазаміну́лым го́дзе;

в тре́тьих па-трэ́цяе;

в тре́тий раз трэ́ці раз;

тре́тье лицо́ юр. трэ́цяя асо́ба;

в тре́тьем лице́ (говорить, писать) у трэ́цяй асо́бе;

тре́тье поколе́ние трэ́цяе пакале́нне;

из тре́тьих рук праз трэ́ція ру́кі;

тре́тьей руки́ не ле́пшы, не ве́льмі што;

до тре́тьих петухо́в да трэ́ціх пе́ўняў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэ́йці ‘трэці’ (Байк. і Некр., Федар. 4, Пятк. 2, ТС, Янк. 2; зэльв., Нар. словатв.; беласт., Сл. ПЗБ; ганц., Ск. нар. мовы), трэ́йцяя нядзеля ‘сход месяца, яго 3‑я квадра’ (стаўб., З нар. сл.); трэ́йціе пе́ўні ‘пара сутак’ (Сержп. Грам.), сюды ж трэйця́к, трэйця́ка ‘трацяк, цялушка трэцяга году’ (Мат. Гом., Скарбы, Кліх), трэйтя́к ‘3‑гадовае жарабя’ (пруж., Зн., дыс.); на трэйцяктрэцяя частка ўраджаю’ (ТС), трэйця́к ‘трэці пастух’ (там жа). Паводле Карскага (1, 354), з *трецʼцʼи, параўн. тре́цьцій ‘трэці’ (Бяльк.), як айца < а́сса (гл. айцец). Станкевіч (Язык, 237) лічыць падваенне (падаўжэнне) гукаў у прыметніках і парадкавых лічэбніках нерэгулярным і прапануе тлумачыць з’яўленне й паміж а, о, е і зубнымі вядомымі ў народнай мове выпадкамі тыпу войстры, гайсаць і пад. (Станкевіч, Зб. тв., 2, 35). Цвяткоў (Запіскі, 78) бачыць аналогію ў польск. miejsce (*mieśće > *mieśśće з распадабненнем і зацвярдзеннем ś пад уплывам c). Параўн., аднак, ст.-бел. третье ‘трэцім разам’ (ГСБМ) адпаведна ст.-слав. третиѥ, третиѥѥ ‘тс’ (ESJSt, 16, 978), што дало форму з падваеннем. Да тры, трэ́йка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нікчэ́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Неістотны, нязначны. [Сухадольскі:] Магчыма, што мы з вамі так бы і засталіся ворагамі на ўсё жыццё, каб не ўмяшалася ў справу трэцяя зацікаўленая асоба. Перад яе веліччу нашы асабістыя крыўды здаюцца дробнымі і нікчэмнымі. Крапіва. // Пазбаўлены змястоўнасці; пусты. Саша крыху супакоілася, і цяпер яе раздражняла гэтая, як ёй здавалася, нікчэмная размова аб непатрэбных і дробязных падзеях і рэчах. Шамякін. // Нікуды не варты; які выклікае пагарду. [Юзік] ішоў па вуліцы нейкі змізарнелы, без пугі, нікчэмны і прыгорблены. Хадановіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны. [Алесь] рабіўся.. для мяне нікчэмным чалавекам, паскудным, брыдкім; я не мог зносіць яго. Адамчык. Ад легкадумнай слепаты — Крок да нікчэмнага намеру. Лойка.

3. Вельмі дрэнны, няўдалы; малы. Нікчэмны ўраджай. □ Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Быкаў. Паша ў Маргах таксама была нікчэмная і ад засценка далёка. Чарнышэвіч. Жыта было нікчэмнае, малаціць яго — адна пакута. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траця́к, ‑а, м.

1. Цяля, жарабя ва ўзросце трох год. Бык-трацяк.

2. Разм. Траціна (у 1 знач.). Едучы зараз побач з дзедам, я папрасіў, каб ён ясней расказаў, якое права мы маем на Абадок і адкуль у пана Ясінскага такія абшары поля і лесу, а ў нас — чацвертакі і трацякі? Якімовіч. [Сям’я Качаргі] жыл[а] на трацяку ў вёсцы, сям я вялікая, свайго хлеба не хапала да каляд. Гурскі. [Раманюк] быў, можа, у сарака дзевак: там давалі воз, там каня, воз і карову, там чацвяртак, найбольш — трацяк зямлі. Карпюк.

3. Разм. Трэцяя частка чаго‑н. (ураджаю, сенакосу і пад.). Вылі там [у Ліпаве] пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі І на трацяк іх засявалі — Капу да скарбу, дзве дадому... Колас. Антось даведаўся, што матку падзялілі панскай зямлёй, а абрабіць яе яна не можа. Засяваюць вяскоўцы на трацяк. Дзве часткі сабе, адна ёй. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)