Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр. пожа́рище, серб.-харв. по̏жа̄риште, славен. požárišče, балг. пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес. пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дре́вний

1. старажы́тны; (старинный) старада́ўні;

дре́вний мир старажы́тны свет;

дре́вняя исто́рия старажы́тная гісто́рыя;

дре́вний обы́чай старада́ўні (старажы́тны) звы́чай;

2. (очень старый) ве́льмі стары́;

дре́вний стари́к ве́льмі стары́ чалаве́к;

дре́вняя стару́ха ве́льмі стара́я жанчы́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самастрэ́л 1, ‑а, м.

1. Старажытная зброя для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма. // Дзіцячая цацка ў выглядзе такой зброі.

2. Спец. Пастка спецыяльнай канструкцыі на шашкоў, якая нагадвае лук.

самастрэ́л 2, ‑а і ‑у; м.

1. ‑у. Наўмыснае раненне самога сябе (з мэтай ухілення ад ваеннай службы). Сапраўдны салдат ніколі не зробіць самастрэлу. Гурскі.

2. ‑а. Разм. Салдат, які знарок раніў сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́ндра1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).

Паля́ндра2 ’вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск. landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

леге́нда I ж., в разн. знач. леге́нда;

старажы́тная л. — дре́вняя леге́нда;

пра яго́ хо́дзяць ~ды ў наро́дзе — о нём хо́дят леге́нды в наро́де

леге́нда II ж., спец. леге́нда;

л. да ка́рты — леге́нда к ка́рте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бу́ндастаражытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́лер1старажытная нямецкая манета’ (ТСБМ), ’манета ў 90 кап. серабром, што ўжываецца ў Літве’ (Нас.), ’манета’ (Касп., Бяльк.), та́лер, та́ляр ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́ляр ’тс’ (Кольб.): try talàry (Федар. 6). Ст.-бел. талеръ, таляръ ’сярэбраная манета; вагавая адзінка для вырабаў са срэбра, што адпавядае масе талера’ (Ст.-бел. лексікон) згадваецца ў пісьмовых дакументах з 1555 г. і запазычана са ст.-польск. taler, talar ’тс’ (Булыка, Запазыч., 316), куды трапіла з ням. Tálerстаражытная нямецкая срэбная манета’, вынік скарачэння першаснага Joachimstaler ’тс’ ад Joachimstal — горада ў Чэхіі, дзе здабывалі срэбра і ўпершыню вырабілі гэту манету (ЕСУМ, 5, 510; Голуб-Ліер, 484; Брукнер, 564).

Та́лер2 ’вялікая, ёмістая талерка’ (капыл., Жыв. сл.). Ст.-бел. талеръ, тарелъ (Ст.-бел. лексікон), талеръ, таліръ, тарель ’талерка’ (фіксуецца з 1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 102) запазычанне са ст.-польск. talerz ’тс’, якое трапіла ў польскую са ст.-в.-ням. talier, што з іт. tagliere ’дошка для рэзання мяса’. Параўн. пазнейшае запазычанне та́леж (іван., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Магчыма, другаснае ўтварэнне ад талерка (гл.), успрынятага як памяншальнае па тыпу буталь і бутэлька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «шапка- лапырка, пасярод дзірка» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́тастаражытная грашовая адзінка’ (Рабцэвіч), параўн. ст.-бел. у Летапісе Аўрамкі XV ст.: по двѣ нагатѣ (Карскі 2-3, 106), ст.-рус. ногата. Выводзяць з кыпч. тур. nakt ’наяўныя грошы’, крым.-тат. naxt ад араб. naḳd ’дробныя грошы’; аднак не выключана і мясцовае ўтварэнне ад мяркуемага *нагата ’сабаліная шкурка з чатырма нагамі’ вытворнага ад нага́, параўн. бел. нога́ты ’з доўгімі нагамі’ (ТС), што характэрна для ўсх.-слав. назваў грошай; гл. Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 135; Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)