сярэ́бранік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.) Старажытная дробная сярэбраная манета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Старажытная зброя — цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піктагра́фія, -і, ж.

Старажытная форма пісьма — перадача паведамлення малюнкамі.

|| прым. піктаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргама́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Старажытная назва ўсходніх пародзістых верхавых коней.

|| прым. аргама́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старажы́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старажы́тны старажы́тная старажы́тнае старажы́тныя
Р. старажы́тнага старажы́тнай
старажы́тнае
старажы́тнага старажы́тных
Д. старажы́тнаму старажы́тнай старажы́тнаму старажы́тным
В. старажы́тны (неадуш.)
старажы́тнага (адуш.)
старажы́тную старажы́тнае старажы́тныя (неадуш.)
старажы́тных (адуш.)
Т. старажы́тным старажы́тнай
старажы́тнаю
старажы́тным старажы́тнымі
М. старажы́тным старажы́тнай старажы́тным старажы́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алеба́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

Старажытная зброя ў выглядзе сякеры на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.

|| прым. алеба́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піктагра́фія, ‑і, ж.

Старажытная форма пісьма пры дапамозе піктаграм.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экю́, нескл., м.

Старажытная французская сярэбраная або залатая манета з малюнкам геральдычнага шчыта.

[Фр. écu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеба́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Старажытная зброя — сякера на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.

[Фр. hallebarde з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сякі́ра, ‑ы, ж.

Гіст. Старажытная халодная зброя, якая нагадвала сякеру з лязом, падобным на маладзік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)