соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.

1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.

Сталовая с.

2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

У гэтым якраз і ўся с. паэмы.

3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).

Берталетава с.

Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.

Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).

|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для стала, для выкарыстання ў час яды. Сталовы сервіз. Сталовая бялізна. □ Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў. Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку. Хадановіч.

2. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе. Сталовы гарнітур.

3. Спец. Які мае плоскія вяршыні і крутыя схілы (пра гару, узвышша). Сталовыя горы. Сталовы айсберг.

•••

Сталовае віно гл. віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёмісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Ёмісты рэчавы мяшок. Ёмістая сталовая. □ Ёмістая пашча [экскаватара] .. ўзнімала і абвальвала на грузавік ледзь не цэлую тону жоўтага пяску. Паслядовіч. Двор поўніўся людскіх гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

2. перан. З багатым зместам, з вялікім унутраным сэнсам. Ёмісты вобраз. Ёмісты выраз. □ Але ў Купалы разам з песеннасцю прысутнічаў, як вядома, і надзвычай выразная мова вобразнай сімволікі, сімволікі ёмістай, па-філасофску значнай і народна-каларытнай. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спосо́бный

1. (даровитый) здо́льны, зда́тны;

2. (могущий) здо́льны, які́ (што) мо́жа;

челове́к, спосо́бный на са́мое лу́чшее чалаве́к, здо́льны на са́мае ле́пшае;

столо́вая спосо́бна пропусти́ть до ты́сячи челове́к в день стало́вая мо́жа прапусці́ць да ты́сячы чалаве́к у дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умя́ць, умну, умнеш, у мне; умнём, умняце; пр. умяў, умяла; заг. умні; зак., што.

1. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць у што‑н., куды‑н. Дзядзька.. выплюнуў з рота папяросу, спакваля расцёр яе, умяў наском бота ў пясок. Сачанка.

2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным. Умяць тытунь у люльцы. // Прымяць хадою, яздою; утаптаць, уездзіць. Умяць зямлю гусеніцамі трактара. □ Падэшвы яго [Шпакевіча] ботаў глыбока ўмялі намыты пясок на беразе. Чыгрынаў.

3. Разм. З’есці вялікую колькасць чаго‑н., прагна з’есці што‑н. Умяць цэлы бохан хлеба. □ [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здо́льны

1. спосо́бный; (обладающий талантом — ещё) дарови́тый;

з. ву́чань — спосо́бный учени́к;

гэ́та малады́ з. вучо́ныэ́то молодо́й дарови́тый учёный;

2. (на што и с инф.) спосо́бный;

стало́вая ~на прапусці́ць за дзень ты́сячу чалаве́к — столо́вая спосо́бна пропусти́ть в день ты́сячу челове́к;

з. на ўся́кія шту́кі — спосо́бен на вся́кие шту́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропуска́ть несов., в разн. знач. прапуска́ць;

бума́га пропуска́ет черни́ла папе́ра прапуска́е чарні́ла;

столо́вая пропуска́ет ты́сячи посети́телей стало́вая прапуска́е ты́сячы наве́двальнікаў;

пропуска́ть ле́нту че́рез пе́тлю прапуска́ць сту́жку праз пятлю́;

пропуска́ть дете́й вперёд прапуска́ць дзяце́й упе́рад;

пропуска́ть слова́ при чте́нии прапуска́ць сло́вы пры чыта́нні;

пропуска́ть заня́тия прапуска́ць заня́ткі; см. пропусти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фабры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фабрыкі (у 1 знач.). Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. // Зроблены, выраблены на фабрыцы. У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны. Пальчэўскі. Даўно ніхто не каштаваў фабрычнага тытуню. Навуменка. [Ядвіся] пачала звязваць у хатуль свой пасаг: тонкія фабрычныя кашулі, плацці, шэсць даматканых ручнікоў. Асіпенка. Немалады лупавокі цівун быў апрануты па-панску: у рыжай світцы і клятчастых штанах з сукна фабрычнага вырабу. Якімовіч. // Які працуе, служыць на фабрыцы. Трэці дзень не спыняюцца вулічных масавыя дэманстрацыя і рэвалюцыйныя выступленні нью-йоркскіх беспрацоўных і фабрычных рабочых. Чорны. У спіску лепшых работнікаў.. падполля на адным з першых месц значыцца сям я фабрычнага каваля Яркіна. Брыль. // Які існуе пры фабрыцы, звязаны з дзейнасцю фабрык, іх кіраваннем і пад. Фабрычная сталовая. Фабрычны інтэрнат. □ І ўспомнілася [Мядзведзьку] свая даўнішняя братва, вясёлая фабрычная камсамолія. Лынькоў.

2. Такі, дзе ёсць фабрыкі; прамысловы. Фабрычны пасёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапусці́ць сов.

1. в разн. знач. пропусти́ть;

п. у парк — пропусти́ть в парк;

папе́ра ~ці́ла чарні́ла — бума́га пропусти́ла черни́ла;

стало́вая за дзень ~ці́ла чаты́рыста наве́двальнікаў — столо́вая за день пропусти́ла четы́реста посети́телей;

п. сту́жку праз кальцо́ — пропусти́ть ле́нту че́рез кольцо́;

п. дзяце́й упе́рад — пропусти́ть дете́й вперёд;

п. уро́к — пропусти́ть уро́к;

п. ча́рку — пропусти́ть рю́мку;

2. пропусти́ть, опусти́ть;

п. падрабя́знасці — пропусти́ть (опусти́ть) подро́бности;

3. (не воспользоваться чем-л.) пропусти́ть, упусти́ть;

п. зру́чны мо́мант — пропусти́ть (упусти́ть) удо́бный моме́нт;

п. мі́ма вушэ́й — пропусти́ть ми́мо уше́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ізба́ ’жылы драўляны будынак’ (Інстр. I, 49), ’маленькая хата, жылы будынак меншага памеру’ (Лекс. Палесся, 154), ’хата-чытальня’ (Сцяшк. МГ). У сучаснай бел. мове выціснута словам хата, але ст.-бел. изба мела цэлы комплекс значэнняў: ’жылы будынак’, ’пакой у хаце’, ’кладоўка’, ’памяшканне для чэлядзі і інш.’ (КГС). Рус. изба́ ’драўляная сялянская хата’, дыял. ’жылы будынак з аднаго пакоя (з рускай печчу)’, ’частка жылля, якая ацяпляецца’, ’пакой’, ’гара, вышкі’, ’жыллё з гліны, саману і г. д. (у адрозненне ад цагельных і драўляных дамоў)’, польск. izba ’пакой’, в.-луж. jstwa, stwa ’тс’, н.-луж. śpa ’святліца, вялікі пакой’, палаб. jåzbă ’гасціная’, чэш. jizba ’жылое памяшканне, пакой’, славац. izba ’тс’, славен. ȋzba ’пакой’, ’гара, вышкі’, jȇzbaсталовая’, серб.-харв. уст. ѝзба ’пакой’, ’святліца’, балг. и́зба ’падвал, склеп’, ’хаціна, зямлянка’, макед. дыял. изба, визба ’склеп’. Ст.-слав. истъба ’пакой’, ст.-рус. истьба, изъба, изба ’драўляны будынак’, ’частка дома, пакой’. Пэўнай этымалогіі няма. У адных тлумачэннях прасл. *jьstъba выступае як запазычанне, у другіх — як спрадвечна слав. слова. Найбольш пашырана версія аб запазычанні з герм. *stuba (ст.-в.-ням. stuba ’цёплае памяшканне, лазня’, ст.-ісл. stofa, stufa ’лазня з печчу’), але ў гэтым выпадку няма тлумачэння для пачатковага jь‑. Гл. Міклашыч, 97; Уленбек, AfslPh, 15, 1893, 487; Бернекер, 1, 436–438. Больш абгрунтавана Мейе (BSL, 29, 1929, 211), Махэк₂ (230), Трубачоў (Эт. сл., 8, 243–245), якія бачаць крыніцу запазычання ў раман. арэале; параўн. франц. étuve, італ. stufa, ісп. estufa, праванс. éstuba ’лазня, апарня’ < *estūfa (скарачэнне ū > яшчэ ў нар.-лац.). Спроба аб’яднання абедзвюх крыніц падана ў Слаўскага, 1, 475–476; Etnografia polska, 1960, 351–354. Тлумачэнне слова на слав. глебе належыць Мартынаву, Лекс. взаим., 122–125: *jьstъba ’нерухомая маёмасць, гаспадарка’ < *istъ‑ba звязваецца з гняздом *istъ (гл. існы). Гёрнер (ZfslPh, 32, 1965, 332) прыцягвае сюды прасл. *ьstěja/*ěstěja ’печ, вогнеахвярнік’ і лічыць семантычную адзнаку ’ацяплення’ зыходнай для слав. *jьstъba; параўн. народна-этымалагічнае збліжэнне з *istopiti. Інакш Мядзведзева (Праблемы мовы і літаратуры, 1972, 103–114) выяўляе ў *jьstъba корань *stьb‑, як у сцябло, ствол. Этнаграфічны аспект гл. А. С. Харузін, Славянское жилище, 1907. Гл. істопка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)