стало́вая

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. стало́вая стало́выя
Р. стало́вай стало́вых
Д. стало́вай стало́вым
В. стало́вую стало́выя
Т. стало́вай
стало́ваю
стало́вымі
М. стало́вай стало́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стало́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

2. Камплект мэблі для такога пакоя.

3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

Студэнцкая с.

|| прым. стало́ўскі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Сталоўская ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стало́вая сущ. столо́вая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стало́вая, ‑ай, ж.

1. Асобны пакой з абедзенным сталом, прызначаны для яды. Шырокія дарожкі-даматканкі, паложаныя ў сталовай і ад сталовай у спальню, сведчылі аб тым, як дбаюць тут аб чыстаце і акуратнасці. Колас. Сайка ў момант выпраг каня, падапрануў чысцейшы .. пінжачок і з’явіўся ў час. Зняў бравэрку, выткнуўся ў дзверы сталовай, якраз калі госці пачалі садзіцца. Сташэўскі.

2. Прадпрыемства грамадскага харчавання. Студэнцкая сталовая. □ У сталовай кардоннай фабрыкі .. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стало́вая ж

1. (у кватэры) sszimmer n -s, -; Spisezimmer n;

2. (грамадскага харчавання) Gststätte f -, -n; Mnsa f -, -sen (студэнцкая);

заво́дская стало́вая (Wrk)kantine f -, -n, Betrebsgaststätte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сталовая Гара

т. 15, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шашлы́чная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пельме́нная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)