Рэ́мчыць ’бегчы хутка’ (Ян.). Магчыма, кантамінацыя польск. rączy ’хуткі’, якое Брукнер выводзіць ад ruczaj ’ручай’ (Брукнер, 467) і імчаць. Але параўн. рус. ремши́ть ’хутка ісці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расшо́рыць ’распусціць, растраціць’ (Варл.), ’разбурыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. распасорыць (гл.). Значэнне ’разбурыць’ аўтары апошняга слоўніка тлумачаць уплывам літ. šorà ’шум, хваляванне, мітусня’, šorúoti ’бегаць, хутка рабіць, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спаро́міць ‘падганяць, прыскорваць’, спаро́міццаспяшацца’, ‘паспяваць, упраўляцца’ (Нас.), ‘назапашваць, збіраць; запасіць’, спо́рам ‘назапашванне’ (Ласт.). Відаць, да спор1, у аснове дзеепрыметнік на ‑ом ад спары́ць ‘памнажаць, прыбываць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сілітава́цьспяшацца’ (Касп.). Ад *сіліць (гл.) < сіла з суф. дзеяслова незак. трыв. ‑ав‑. Менш верагодна ад сёлета (гл.) з дыялектнай фанетыкай, г. зн. ‘зрабіць яшчэ ў гэтым годзе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́ры, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

С. ход.

С. цягнік.

Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.

Скора (прысл.) ідзе.

2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

С. ў рабоце.

Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).

3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

С. ад’езд.

4. Які павінен адбыцца хутка.

Да скорага спаткання!

На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпацьспяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усма́к, прысл.

Разм.

1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.

2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціцца ’захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti se ’захварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sě ’стаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватацьспяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшаццачэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytitiспяшацца’ і xvátati ’хапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пару́бшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў? Савіцкі. // Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў. Паслядовіч. Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)