Мурла́та ’франтон’ (кобр., ДАБМ, к. 230). Да мурла́т (гл.). Семантычны перанос паводле сумежнасці: відаць, франтон рабіўся з мурлат (ачасаных бярвенняў) накшталт больш старога закоту — узвядзення папярочнай сцяны аж да вільчыка з бярвенняў; а не з дошак, як пазней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць 1 > кулдыкаць 2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіні́цы ‘буякі’ (лід., шчуч., воран., астрав., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., пін., ЛА, 1). Да сіні, паводле колеру, параўн. іншую назву сі́нія гало́вы (ЛА, 1). Паводле Астрэйкі (АКД, 11), семантычны рэгіяналізм, параўн. літ. дыял. mèlỹnė ‘тс’ < mė́lynas ‘сіні’, лат. zilenes ‘буякі’ < zils ‘сіні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд 2 ’рабро дошкі’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж 1, брыд 2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жагну́цца ’сцепануцца, скалануцца ад вельмі гарачай ці халоднай вады’ (навагр., З нар. сл., 57). Магчыма, тлумачэнне праз семантычны пераход ад жагнацца ’хрысціцца’ (са спалоху, ад нечаканасці) або хутчэй жахнуцца ’спалохацца’ (адно з адценняў значэння: ’у жаху адхіснуцца’, ТСБМ) з экспрэсіўным азванчэннем зычнага (х > г). Не выключана кантамінацыя абодвух слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы лес ’лес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза 1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс. mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)