Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс.mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).