сажо́нкі, -нак.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі.

Плыць сажонкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акале́лы, -ая, -ае.

1. Змерзлы, моцна азяблы.

Акалелыя рукі.

2. Мёртвы (часцей пра жывёлін).

А. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акачане́лы, -ая, -ае.

Які моцна замёрз, застыў ад холаду; адубелы.

Акачанелыя рукі.

|| наз. акачане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ампута́цыя, -і, ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

А. рукі.

|| прым. ампутацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́лы², -ая, -ае.

Пакрыты слоем засохлай гразі; брудны.

Карэлая сукенка.

Карэлыя рукі.

|| наз. карэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; -ні; зак., чым.

Насыціцца якім-н. пахам.

Рукі прапахлі смалой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадпле́чча, -а, мн. -ы, -аў н.

Частка рукі ад локця да кісці.

|| прым. перадплечавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худы́¹, -а́я, -о́е.

3 тонкім, хударлявым целам.

Х. чалавек.

Худыя рукі.

|| памянш.-ласк. худзе́нькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Злучыць адно з адным пры дапамозе сашчэпак, клямараў і пад.

С. ланцуг.

2. Злучыць разам, сплятаючы (рукі, пальцы).

С. кулак.

С. рукі.

С. зубы (сціснуць).

|| незак. сашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.