сябе́, ДМ сабе́, Т сабо́й (сабо́ю), займ. зваротны.

Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсе асабовым займеннікам любой асобы і ліку.

Расказаць пра с.

Паставіць сабе многа задач.

Размеркаваць паміж сабою.

Думаць пра с.

Выйсці з сябераззлавацца.

Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.

Не па сабе каму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).

Па сабе (разм.) — па сваім гусце.

Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.

У сябе хто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уз’е́сціся, уз’емся, уз’ясіся, уз’есца; уз’ядзімся, уз’ясцеся, уз’ядуцца; пр. уз’еўся, уз’елася; зак.

Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, абвінавачваннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму‑н. — Я табе так скажу, — быццам і не чуў Мацеевых слоў, вёў далей Хмыль. — Жыць кожнаму трэба... Вось ты на мяне на сходзе ўз’еўся, а за што? М. Стральцоў. [Гаўрута:] — Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуры́цца, ‑буруся, ‑бурышся, ‑бурыцца; зак.

1. Выйсці са стану спакою; узбударажыцца; узбунтавацца. [Лявон:] — Пайду ў млын. [Жонка:] — Чаго .. ўзбурыўся? Сёння ж мо зноў на бульбу? — Зноў ці не зноў, — зазлаваў Лявон. — Распалю кацёл, дам гудок — мужчыны падыдуць. З бульбай і без нас управяцца. Кудравец.

2. Разгневацца, раззлавацца. [Бабка Наста:] — І ведаеце, панічок: часта бедная пані па хатах хавалася, калі ўзбурыцца пан. Колас.

3. Паўстаць, узбунтавацца супраць каго‑, чаго‑н.

4. Нечакана разбушавацца, узбушавацца. Завіхурыла адразу пасля каляд. За які дзень куды дзелася шэрань, пасля зацішша ўзбурыўся вецер ды пагнаў па вуліцы гуллівыя снежныя круцялі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́дарга ’сутарга’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк.; ашм., Станк.), су́дорга ’тс’ (ТС), су́дырга ’тс’ (Бяльк.); з адсячэннем ‑га су́дар ’сутарга’ (Шат., Бір. Дзярж.; віл., Сл. ПЗБ; дзярж., З нар. сл.), су́т(а)ргі ’корчы, кіданне’ (Некр. і Байк.). Укр. су́дорга ’сутарга’, дыял. су́дорога ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (Чарапанава, Геогр.), рус. су́дорога ’сутарга’, дыял. су́дорга ’тс’. Рус. і ўкр. словы ўзводзяцца да су- і *drъgati ’торгаць’, параўн. дзёргаць (Нас.), укр. дергати, рус. дёргать, параўн. літ. sudìrgtiраззлавацца’; Міклашыч, 42; Брукнер, KZ, 48, 216; Фасмер, 3, 796. Гл. сутарга. Меркаванне пра запазычанне з рускай або ўкраінскай моў у кантактных зонах мае неабавязковы характар, паколькі магчыма азванчэнне ‑т‑ у сутарга ў інтэрвакальным становішчы. Варбат (Слав. языкозн., VII, 105) для беларускіх і ўкраінскіх слоў узнаўляе прасл. *sǫdьrga, для рус.*sǫdorga.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася. Шахавец. Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі. Асіпенка. // Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа]. Васілёнак.

3. перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік. Шамякін. Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр. сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл. *sьrdati (sę) параўн. укр. се́рдити, рус. серди́ть, рус.-ц.-слав. сръдити, польск. sierdzić się, ст.-чэш. srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв. срдити се, славен. srdíti se ‘злавацца’, балг. съ́рдя (се), макед. срди (се), ст.-слав. сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ. širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат. sîrdîtраззлавацца’, sirds ‘злосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв. ср́чити се ‘злавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел. сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус. сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Раптоўна і хутка загарэцца. Успыхнула запалка. Успыхнуў порах. □ Вось успыхнуў другі танк, сэрца капітана Каржыцкага радуецца. Гурскі. // Ярка засвяціцца. Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем. Колас. Уперадзе, недзе на шашы, успыхнулі агні фар і, нібы спалохаўшыся цемнаты, адразу згаслі. Пташнікаў. // Пачаць ярка блішчаць, ззяць. Ледзь зара ўспыхне над зямлёю, На заводы йдуць працаўнікі. Калачынскі. // Раптоўна пачырванець, расчырванецца. Пані рухава ўсхапілася з крэсла, жоўты твар яе ўспыхнуў. Якімовіч. Твар жанчыны ўспыхнуў чырванню, відаць было, што ёй не да спадобы прыйшлося сказанае Сяргеем Іванавічам. Марціновіч.

2. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. На досвітку ўспыхнуў бой на Нёмане. Брыль. — Ну добра, добра, не бубні, я ўжо чула, абедай во, — сказала Лізавета, не жадаючы, каб у час яды ўспыхнула сварка. Ермаловіч.

3. Нечакана расхвалявацца, раззлавацца. Бачачы маю разгубленасць, жонка яшчэ больш успыхнула: — Думаеш, што я дурная, глухая і нічога не бачу, не чую?.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́йсці, вы́йду, вы́йдзеш, вы́йдзе; вы́йшаў, -шла; вы́йдзі; зак.

1. Пайсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н.

В. з хаты.

В. з акружэння.

В. са складу камісіі.

2. З’явіцца, апынуцца дзе-н. (пайшоўшы адкуль-н.).

В. на дарогу.

Сонца выйшла з-за хмар.

В. з адстаючых (перан.).

3. перан., з чаго, з-пад чаго. Перастаць быць у якім-н. стане, становішчы.

В. з цярпення.

В. з сябе (раззлавацца). В. з ужытку.

В. з-пад улады.

4. Быць выдадзеным, надрукаваным, выпушчаным, падрыхтаваным.

Кніга выйшла з друку.

Фільм выйшаў на экраны.

5. безас. Прыйсціся, дастацца, выпасці.

На кожнага выйшла па мільёну рублёў.

6. Зрасходавацца, кончыцца.

Выйшлі ўсе запасы.

Выйшаў тэрмін.

7. (са словам «замуж» або без яго; разм.), за каго. Стаць чыёй-н. жонкай.

В. замуж за інжынера.

В. за ўрача.

8. Атрымацца, утварыцца ў выніку якой-н. апрацоўкі, падрыхтоўкі, якіх-н. дзеянняў.

Выйшла добрая рэч.

З такога куска выйдзе дзве кашулі.

З яго выйшаў добры майстар.

9. Здарыцца, адбыцца ў выніку чаго-н.

Выйшла непрыемнасць.

Выйшла, што я праў.

10. кім-чым. Зрабіцца, стаць кім-н.

В. пераможцам.

11. з каго-чаго. Пра паходжанне каго-н.

В. з асяроддзя людзей працы.

|| незак. выхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—10 знач.).

|| наз. вы́хад, -у, М -дзе, м. (да 1, 2, 4 і 7 знач.).

На в. (каманда выходзіць).

|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 4 знач. і ў некаторых спалучэннях да 1 знач.).

Выхадныя даныя (у друкаваным выданні: звесткі пра месца, год выпуску, выдавецтва). Выхадная адтуліна.

В. комін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узня́цца, -німу́ся, -німешся, -німецца і уздыму́ся, узды́мешся, узды́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; -німі́ся і уздымі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.

У. на гару.

У. на сцэну.

Рукі ўзняліся.

У. па службовай лесвіцы (перан.: дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Узвысіцца над кім-, чым-н.

Скалы ўзняліся над вадой.

У. над групавымі спрэчкамі (перан.: стаць вышэй каго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пад.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).

Узняўся месяц.

Над катлом узнялася пара.

4. Тое, што і падняцца (у 2 знач.).

У. з ложка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узляцець, падняцца ў паветра.

Качкі ўзняліся ў паветра.

Самалёт узняўся ў неба.

6. перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.

Народ узняўся на барацьбу з ворагам.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачаць праяўляцца ў дзеянні.

Узнялася паніка.

Узняўся пратэст.

Узняўся вецер.

8. Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.

Узняліся травы.

Узняліся дзеці, пайшлі на свой хлеб.

Узнялася шчака.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.

Узняліся цэны.

Узнялася тэмпература.

Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.

Узнялася гаспадарка.

11. перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу. —

Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.

|| незак. узніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і уздыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узды́м, -у, м. (да 1—7, 9, 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву; разарвецца, разляцецца на часткі. І раптам пад ногі .. [фашыстам] паляцела з-за машыны граната. Але не ўзарвалася. Яўген не выцягнуў чаку. Новікаў. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін. // Разбурыцца ад напору знутры. На таполях узарваліся клейкія набрынялыя пупышкі, і на налітых цяжкім сокам галінах успыхнулі зеленаватыя іскрынкі. Лукша. / у перан. ужыв. Хто можа паручыцца, што перамір’е не ўзарвецца?.. Васілевіч.

2. перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.). У зале на момант стала ціха-ціха. І раптам цішыня ўзарвалася. Шыцік. / у перан. ужыв. Калі ж зал узарвецца громам, Я хвіліну стаю ўтрапёная, Схамянуся — бягу за кулісы, Забываючы зноў пра паклон... Арочка.

3. перан. Разм. Выйсці з сябе, абурыцца, вельмі раззлавацца. Андрэй цярпеў-цярпеў, нарэшце, узарваўся. — Ідзі ты к чорту! — зароў дзікім голасам, павярнуўшыся да Яна. Чарнышэвіч. — Ды ў тваёй жа брыгадзе людзей — як у добрым палку! — зноў узарваўся Баркевіч. Шашкоў.

4. Разм. Усхапіцца, ускочыць. Сурвільчык раптам узарваўся з месца, хапіў з-пад стала збан вады і лінуў на Адася. Чорны. Завішнюк .. будзе доўга так сядзець — як і ўчора. Сядзець і думаць... Пасля ўзарвецца са свайго пня, як утрапёны, і будзе крычаць аж да самага вечара. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)