тара́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
1. Біць, удараць тараном 2 (у 1 знач.). Тараніць крапасныя сцены. // Біць, удараць якім‑н. прадметам, прыладай як тараном.
2. Разбіваць або прабіваць наскрозь чым‑н.
3. Наносіць праціўніку ўдар корпусам баявой машыны. Тараніць самалёт ворага. // без дап. Пайсці на таран (у 3 знач.).
4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана (у 4 знач.). Тараніць абарону праціўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кастэ́т ’кастэт’ (ТСБМ, БРС). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. касте́т ’тс’. У рус. мову лексема трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Крыніцай рус. касте́т з’яўляецца франц. casse‑tête ’паліца, кастэт’, ’галаваломка’ (ад дзеяслова casser ’разбіваць’ і tête ’галава’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сража́ть несов.
1. (поражать) паража́ць; (разбивать) разбіва́ць; (убивать) забіва́ць; (сваливать) зва́льваць; (побеждать) перамага́ць;
2. перен. (ця́жка) уража́ць; прыбіва́ць, прыгнята́ць; (ошеломлять) ашаламля́ць; см. срази́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.
1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.
2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разноси́тьI несов., в разн. знач. разно́сіць; (тучи, облака — ещё) разганя́ць, разве́йваць; (разбивать — ещё) разбіва́ць; (раздувать, делать пухлым — ещё) безл., разг. распіра́ць; см. разнести́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; незак.
1. каго-што. Біць, разбіваць да крыві. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога! Разніміце іх! Колас. Крывавіць ногі брудны шлак сухі. Гаўрусёў.
2. Разм. Тое, што і крывавіцца. Калена аб нешта збіта ці праколата і крывавіць. Сачанка.
3. што. Пэцкаць, мазаць кроўю; пакідаць крывавыя сляды на кім‑, чым‑н. А ногі белы снег крывавяць. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. нагроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што і чаго.
1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць чаго‑н. — Я цяпер каровы і не пасу! — сказаў я. — Я хаджу сена разбіваць. Дзядзька кажа — і я нейкую капу награбу. Баранавых. Бондар з Драгуном адасобіліся. Нагрэблі падсушанага марозам лісця, прыляглі пад хвойкай. Навуменка.
2. перан. Разм. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго‑н. Нагрэбці чужога дабра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукаць — грукатаць, ляскаць — лескатаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́шыць, ляшы́ць ’разбіваць участак зямлі на палосы’, ’пазначаць, ставіць тычкі, вешкі за сейбітам на загоне’ (Нас., Сцяшк., Бяльк., Гарэц., Юрч., Касп., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Янк. Мат., Нар. лекс., Нар. словатв.), ’праганяць барозны па засеяным полі для спуску вады’ (КЭС, лаг.). Да ляха́ 2 (гл.). Сюды ж ляшэннік ’той, хто лешыць’ (зэльв., Нар. словатв.; Юрч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)